Гамбургскі метрапалітэн (ням.: Hamburger U-Bahn) уяўляе сабой падобную да берлінскага метрапалітэна сістэму рэйкавага грамадскага транспарту, якая праходзіць у тунэлях і на эстакадах. Разам з гамбургскім S-Bahn’ам метрапалітэн з’яўляецца адным з найважнейшых відаў грамадскага транспарту другога па памеры горада Германіі. Ён быў адкрыты ў лютым 1912 года. Агульная даўжыня чатырох ліній гамбургскага метро складае 104,7 кіламетраў. У 2010 годзе было перавезена каля 205900000 пасажыраў. Гамбургскі метрапалітэн адрозніваецца тым, што большая частка участкаў праходзіць па паверхні і на эстакадах, ахопліваючы ў асноўным паўночную частку горада. Сетка выкарыстоўвае стандартную еўрапейскую каляіну з трэцяй рэйкай, па якім падаецца пастаянны ток напругай 750 Вольт.
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гамбургскі метрапалітэн
Hochbahn Архівавана 9 студзеня 2014. — Аператар Гамбургскага метрапалітэна