wd wp Пошук:

Гамбургскі тэхнічны ўніверсітэт

Гамбургскі тэхнічны ўніверсітэт (ням.: Technische Universität Hamburg) — нямецкая дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Гамбург.

Агульная характарыстыка

Гэта адзін з самых маладых тэхнічных універсітэтаў у Германіі. Ён быў заснаваны ў 1978 годзе і размешчаны ў раёне Харбург у Гамбургу.

Крыху менш за 100 прафесараў выкладаюць для амаль 8 000 студэнтаў на 42 праграмах бакалаўрыяту і магістратуры. Прэзідэнтам універсітэта з’яўляецца Андрэас Цім-Гіль, віцэ-прэзідэнтамі з’яўляюцца Ірына Смірнова (навука) і Керсцін Кухта (навучанне).

Універсітэт адрозніваецца перш за ўсё сваёй незвычайнай структурай, паколькі ў ім няма падзелу на факультэты, а ёсць разбіўка па напрамках даследаванняў, што дазваляе больш цесна супрацоўнічаць паміж рознымі структурнымі адзінкамі.

Зноскі

  1. https://www.abendblatt.de/hamburg/article213492313/Zahlenwirrwarr-um-Studierende.html

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Універсітэты Германіі
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1978 годзе