wd wp Пошук:

Гамбургская ратуша

Гамбургская ратуша — месца пасяджэнняў парламента Гамбурга і сената. Помнік архітэктуры, пабудаваны ў 1886—1897 гадах ў стылі неарэнесанс. Вежа вышынёй 112 метраў.

Гісторыя

Пабудавана на месцы старой ратушы, знішчанай падчас вялікага пажару 1842 года. Цяперашні будынак спраектавала група з сямі архітэктараў на чале з Марцінам Халерам. Будаўніцтва пачалося ў 1886 годзе, а новая ратуша адкрылася ў 1897 годзе. Будаўніцтва каштавала 11 мільёнаў нямецкіх марак золатам (каля 80 мільёнаў еўра). 26 кастрычніка 1897 года, на афіцыйнай цырымоніі адкрыцця, першы мэр доктар Іаганес Ферсман атрымаў ключ ад гарадскога савета.

  1. Hamburg monument list / пад рэд. DSH Agency Праверана 13 чэрвеня 2020.
Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Гамбурга
Катэгорыя·1897 год у Германіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Збудаванні Германіі ў стылі неарэнесанс
Катэгорыя·Славутасці Гамбурга
Катэгорыя·З’явіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Ратушы Германіі