wd wp Пошук:

Гай Бёрджэс

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бёрджэс.

Гай Бёрджэс (англ.: Guy Francis De Moncy Burgess; 16 красавіка 1911, Дэванпорт (Англія)30 жніўня 1963, Масква) — вядучы «Бі-бі-сі», падвойны агент — англійскай MI5 і савецкага НКУС (член Кембрыджскай пяцёркі).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1911 годзе на паўднёвым захадзе Англіі, у горадзе Дэванпорт, у сям’і Малкальма Кінгсфарда дэ Монсі Бёрджэса, афіцэра флоту, і Эвелін Мэры. Вучыўся ў Ітанскім коледжы, потам па прыкладзе бацькі ў каледжы «Брытанія» каралеўскага ваенна-марскога флоту ў Дартмуце.

У 1934 годзе скончыў Трыніці-каледж у Кембрыджы, дзе быў у закрытым інтэлектуальным таварыстве Кембрыджскія апосталы, сярод членаў якога былі папулярныя марксісцкія пагляды. Да гэтага моманту ён ужо быў знаёмы з астатнімі ўдзельнікамі «Кембрыджскай пяцёркі» і савецкім нелегалам Арнольдам Дэйчам, які і прыцягнуў яго да супрацы з савецкай разведкай. У тым жа годзе пачаў хаваць свае левыя перакананні і ўступіў у Англа-нямецкае братэрства(англ.) бел. — пранацысцкую арганізацыю, членам якой таксама з’яўляўся і Кім Філбі.

Пасля сканчэння ўніверсітэта працаваў асістэнтам палкоўніка Джона Мак-Намара. З 1936 па 1944 год працаваў на «Бі-бі-сі». Выпускаў праграму The Week in Westminster. З 1939 па 1941 год працаваў таксама па сумяшчальніцтве ў аддзеле прапаганды MI5. У 1944 годзе паступіў на працу ў Міністэрства замежных спраў Злучанага каралеўства.

У Лондане Бёрджэс жыў на Чэстэр-сквер, потым на вуліцы Бенцінк, дзе разам з Энтані Блантам здымаў кватэру ў іх агульнага сябра па ўніверсітэту Віктара Ротшыльда. Дома, што належаў барону Ротшыльду, была вядомым цэнтрам багемнага жыцця Лондана падчас вайны. Хоць Бёрджэс і Блант абодва былі гомасексуаламі, Блант сцвярджае ў сваіх мемуарах, што ў іх адносінах не было «нічога сексуальнага[8][9]».

У 1947 годзе скіраваны ў Вашынгтон другім сакратаром пасольства Яго Вялікасці.

У сакавіку 1951 годзе сустрэўся з Майклам Стрэйтам у Вашынгтоне. Тады ж Філбі папярэдзіў Бёрджэса і Дональда Мак-Лэйна, што яны пад падозраннем і, найхутчэй, будуць раскрыты хуткім часам. У маі 1951 года абодва пакінулі Англію і былі перапраўлены ў Куйбышаў. У 1956 годзе Бёрджэсу дазволілі пасяліцца ў Маскве, ён атрымаў пашпарт на імя Джыма Андрэевіча Эліята[10]. У жніўні таго ж года ў Маскву прыязджаў Том Дрыберг, каб узяць у Бёрджэса інтэрв’ю.

Бёрджэс не асвоіўся з жыццём у СССР і ў 1963 годзе памёр ад алкагалізму. У адпаведнасці з апошняй воляй нябожчыка ўрна з яго пылам была перададзена сваякам у Вялікабрытанію.

Зноскі

  1. Guy Burgess // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Lundy D. R. Guy Francis de Moncy Burgess // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Guy Burgess // Roglo — 1997. — 8549233 экз.
  4. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  5. Guy Burgess // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  6. 1 2 Lundy D. R. The Peerage
  7. 1 2 Kindred Britain
  8. Daily Telegraph: „Anthony Blunt: confessions of spy who passed secrets to Russia during the war“
  9. The Independent: „The fourth man speaks: Last testimony of Anthony Blunt“
  10. Леонид Млечин. Холодная война: политики, полководцы, разведчики. — 2013. — 874 с. — ISBN 9785457078284.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Памерлі 30 жніўня
Катэгорыя·Выпускнікі Ітана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 красавіка
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1963 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Трыніці-каледжа (Кембрыдж)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Разведчыкі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Падвойныя агенты
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Дэване
Катэгорыя·Разведчыкі СССР