wd wp Пошук:

Дональд Дональдавіч Мак-Лэйн

Дональд Дональдавіч Мак-Лэйн[6][7] (таксама Марк Пятровіч Фрэйзер; нар. Дональд Дзюарт Мак-Лэйн, англ.: Donald Duart Maclean; «Гамер»[8]; 25 мая 1913, Мэрылебан, Лондан7 сакавіка 1983, Масква) — брытанскі дыпламат, які быў таксама агентам савецкай разведкі.

Член Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі з 1932 года. Член КПСС з 1956 года[6]. Доктар гістарычных навук.

Біяграфія

Нарадзіўся 25 мая 1913 у сям’і Дональда Мак-Лэйна(англ.) бел. (1864—1932) — значнага брытанскага палітычнага дзеяча ад партыі лібералаў, міністра асветы Вялікабрытаніі ў 1931—1932 гадах.

У 1931—1933 гадах вучыўся на факультэце сучасных моў у каледжы Трыніці-Хол Кембрыджа. У 1933—1934 гадах вучыўся ў Лонданскім універсітэце. Спецыяліст па Францыі і Германіі.

Са жніўня 1934 года пры пасярэдніцтве яго студэнцкага прыяцеля Кіма Філбі пачаў супрацоўнічаць з савецкай разведкай, тлумачыў сваё рашэнне ўсведамленнем пагрозы фашызму, якая нарастала[6].

Пасля сканчэння навучання ва ўніверсітэце яму было настойліва рэкамендавана выйсці з кампартыі і ўладкавацца на службу ў Форын Офіс.

З 1934 года Мак-Лэйн знаходзіўся на дыпламатычнай службе. Яго сувязніком пад канец 1930-х гадоў да пераводу ў Парыж была Кіці Харыс[9]. У 1938 годзе Мак-Лэйн быў прызначаны сакратаром брытанскага пасольства ў Парыжы.

У 1939 годзе падчас працы ў Парыжы пазнаёміўся з амерыканкай Меліндай Марлінг, з якой жаніўся 10 чэрвеня 1940 года.

У 1940 годзе пасля эвакуацыі пасольства Мак-Лэйн быў пераведзены з Парыжа на пасаду сакратара пасольства ў Вашынгтон. Ён таксама кіраваў супольным камітэтам па ядзерных даследаваннях і атрымаў доступ да дакументаў амерыканскай атамнай праграмы. У 1941 годзе Вальтэр Крывіцкі, савецкі перабежчык, паведаміў англійскай разведцы пра існаванне «крата», у яго сведчаннях тэарэтычна можна было апазнаць Мак-Лэйна. У 1944 годзе Мак-Лэйн быў прызначаны першым сакратаром англійскага пасольства ў Вашынгтоне. З 1948 года Мак-Лэйн працаваў саветнікам пасольства ў Каіры. У 1950 годзе атрымаў падвышэнне да кіраўніка Амерыканскага дэпартамента Форын Офіс. Меў доступ да сакрэтнай інфармацыі па ядзернай праграме.

У 1951 годзе Кім Філбі папярэдзіў Мак-Лэйна, што яго і Бёрджэса раскрылі. Мак-Лэйн і Бёрджэс былі нелегальна перапраўлены ў СССР. Па дырэктыве кіраўніка МДБ С. Д. Ігнацьева «з мэтай бяспекі» яны былі адпраўлены ў закрыты для наведання замежнікаў горад Куйбышаў[10] пад імёнамі Марка Пятровіча Фрэйзера (Мак-Лэйна) і Джыма Андрэевіча Эліята (Бёрджэс). Мак-Лэйн пачаў працаваць выкладчыкам англійскай мовы ў мясцовым педінстытуце[11].

28 ліпеня 1952 года Марк Пятровіч напісаў заяву з просьбай залічыць яго ў штат ВНУ выкладчыкам англійскай мовы[12]. Ён лічыў, што «рускія людзі павінны ведаць англійскую мову, бо хуткая сусветная рэвалюцыя павінна была завяршыцца па-англійску»[12].

C 1955 года Мак-Лэйн жыў у Маскве. З таго ж гады працаваў у часопісе «Міжнароднае жыццё», пісаў пад псеўданімам С. Мадзаеўскі.

Па сведчанні Людмілы Чорнай, першыя гады жыцця ў СССР Мак-Лэйн злоўжываў алкаголем, аднак праз некалькі гадоў здолеў цалкам пераадолець гэтую загану[7].

З 1961 года да свайго скону Мак-Лэйн працаваў у Інстытуце сусветнай эканомікі і міжнародных адносін АН СССР. Ім было падрыхтавана некалькі буйных прац па розных праблемах міжнародных адносін. За манаграфію «Знешняя палітыка Англіі пасля Суэца», апублікаваную ў СССР, а таксама ў Англіі і ЗША, яму была прысвоена навуковая ступень доктара гістарычных навук. У 1969 годзе Мак-Лэйн абараніў дысертацыю на тэму «Праблемы знешняй палітыкі Англіі на сучасным этапе».

Апошнія гады жыцця хварэў ракам.

У 1983 годзе Дональд Дональдавіч Мак-Лэйн памёр ад сардэчнага прыступу. Пазней урна з яго парэшткамі была адпраўлена на радзіму, дзе захоўвалася ў сямейным склепе да 1985 года, калі сын Мак-Лэйна Дональд перавёз яе ў ЗША па месцы жыцця сям’і.

Ацэнка ўнёску

За гады супрацы з савецкай знешняй разведкай Мак-Лэйн перадаў ёй вялікую колькасць зусім сакрэтных дакументальных матэрыялаў, у тым ліку шыфраванае ліставанне МЗС Англіі са сваімі пасольствамі за мяжой, пратаколы пасяджэнняў кабінета міністраў, планы ЗША і Вялікабрытаніі па пытаннях выкарыстаннем атамнай энергіі ў вайсковых мэтах. Яго інфармацыя па гэтай праблематыцы была атрымана ў верасні 1941 года і згуляла важную ролю ў разгортванні аналагічных прац па стварэнні атамнай зброі ў СССР.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Donald Maclean // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Find a Grave — 1995. Праверана 30 жніўня 2019.
  4. 1 2 Kindred Britain
  5. (unspecified title) Праверана 7 мая 2020.
  6. 1 2 3 Пётр Черкасов Вторая жизнь “Гомера”(нявызн.) (недаступная спасылка). Официальный сайт СВР России. Москва: Известия.Ru (21 мая 2003). — «16 июня 1972 года он направляет в дирекцию ИМЭМО заявление следующего содержания: «Прошу впредь числить меня под фамилией Маклэйн Дональд Дональдович». В последний раз подписывается как Фрейзер. 19 июня заместитель директора Института Е. М. Примаков издает приказ, в котором говорится: „Ст. научного сотрудника ФРЕЙЗЕРА Марка Петровича впредь числить под фамилией, именем и отчеством МАКЛЭЙН Дональд Дональдович“»  Архівавана з першакрыніцы 17 верасня 2018. Праверана 19 ліпеня 2017.
  7. 1 2 Черная, 2005
  8. Евдокимов, 2003
  9. Михаил Лейбельман Богини разведки XX века(нявызн.). Kackad.com (25 чэрвеня 2009). — «Пришлось специально прикрепить к нему Китти. Он ежедневно приносил многие документы, она фотографировала их, и после отправляла в Центр.»  Праверана 19 ліпеня 2017.
  10. Хумарьян, 2004
  11. Кожин, Внукова, 2008
  12. 1 2 Кембриджская пятерка(нявызн.). Самарский государственный университет. Праверана 19 ліпеня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Дыпламаты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Памерлі 11 сакавіка
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Лондане
Катэгорыя·Члены Камуністычнай партыі Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі 6 сакавіка
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 25 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1913 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве