wd wp Пошук:

Вістычы

Ві́стычы[1] (трансліт.: Vistyčy, руск.: Вистычи) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Чарнаўчыцкага сельсавета. Размешчаны за 12 км на поўнач ад Брэста.

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Садрассвет».

Гісторыя

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 15 стагоддзя як сяльцо — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім старостве Троцкага ваяводства ВКЛ. З 1471 года належала берасцейскаму падкаморыю Выганоўскаму. У 16 стагоддзі ўладанне маршалка літоўскага і старосты берасцейскага Ю. І. Ільініча, пазней — Тышкевічаў. У 1678 годзе пабудаваны з цэглы касцёл цыстэрцыянцаў.

У пачатку 19 стагоддзя вёска належала памешчыку Шэміету. Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях.

У вайну 1812 года, у верасні, пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Вістычы, Клейнікі і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. расійскіх салдат, а вёска згарэла.

У 1834 годзе касцёл перабудаваны ў мураваную царкву з драўлянай званіцай. Медны звон важыў больш за 5 пудоў і быў датаваны 1692 г. Царкву наведвалі каля 4 тыс. прыхаджан з 14 навакольных вёсак, ёй належала 126 дзес. зямлі. У 1849 годзе Вістычы — уладанне графа Грабоўскага. У маёнтку была плаціна і 8 мастоў. У 1863 годзе ў вёсцы меліся карчма, вадзяны і ветраны млыны. Маёнткам валодаў П. Ягмін, які за ўдзел у паўстанні 1863—1864 гадоў паводле царскага загаду абавязаны быў прадаць 1/7 частку свайго маёнтка. У 18891890 гадах у вёсцы працавала народнае вучылішча, дзе вучыліся 61 хлопчык і 3 дзяўчынкі. У 1890 годзе маёнткам валодаў С. Ягмін, які меў тут 383 дзес. зямлі.

Вістычы ў 1916 годзе

У 1905 годзе вёска ў Матыкальскай воласці Брэсцкага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 5 жыхароў загінулі. У 1940—1954 гадах вёска ўваходзіла ў склад Казловіцкага сельсавета, да 8 верасня 1959 года — у склад Цюхініцкага сельсавета[2].

Інфраструктура

Насельніцтва

Славутасці

Старачаная спадчына

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
  2. Рашэнне выканкома Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 верасня 1959 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 11.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Населеныя пункты паводле алфавіта
Артыкулы пра населеныя пункты Беларусі, створаныя аўтаматычна
Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Чарнаўчыцкі сельсавет
Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Вістычы