wd wp Пошук:

Клейнікі

Кле́йнікі[1] (трансліт.: Kliejniki, руск.: Клейники) — аграгарадок у Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Клейнікаўскага сельсавета. Размешчаны за 8 км на паўночны захад ад Брэста, побач з вёскай цячэ р. Лясная. Цэнтр Клейнікаўскага сельсавета. Транспартныя сувязі ажыццяўляюцца па аўтадарогах, якія адыходзяць ад Брэста.

Цэнтр камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Пагранічнік».

Гісторыя

Вядома як сяло ў Берасцейскім павеце Троцкага, з 1566 года Берасцейскага ваяводстваў ВКЛ. Належала Яраславу Солтану, які ў 1604 годзе перадаў яго свайму сыну Гераніму Солтану.

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Знаходзілася за 2 вярсты ад паштовага тракту. У вайну 1812 года пры пераправе цераз р. Лясная каля вёсак Клейнікі, Вістычы і Церабунь адбылася бітва, у выніку якой загінулі 2 тыс. французскіх і 1 тыс. рускіх салдат. У 1844 годзе ўласнасць паноў Нямцэвічаў, якім належала 535 дзес. зямлі. У 1897 годзе вёска ў Матыкальскай воласці, працаваў хлебазапасны магазін, кузня.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Матыкальскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну 77 вяскоўцаў загінулі.

У 1951 годзе арганізаваны калгас «Пагранічнік», які аб’яднаў 97 гаспадарак.

Інфраструктура

Сярэдняя школа, Палац культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, магазін, міжгаспадарчы пункт пажарнай аховы, вучэбны камбінат.

Насельніцтва

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Кле́нікі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Клейнікаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграгарадкі Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Клейнікі
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных