wd wp Пошук:

Капліца-пахавальня Ягмінаў

Капліца-пахавальня Ягмінаў — колішняя капліца на могілках в. Вістычы Брэсцкага раёна.

Гісторыя

Была пабудавана ў пачатку XIX стагоддзі з цэглы П. Ягмінам (1747—1808) як фамільная пахавальня ўладальнікаў маёнтка[1][2].

Архітэктура

Капліца ў 1915 годзе

Твор архітэктуры класіцызму. Была вырашана цэнтрычным 8-гранным аб’ёмам пад пакатым шатровым пакрыццём. Вуглы граней крапаваліся пілястрамі, апяразваліся высокім антаблементам з карнізам на дэнтыкулах. Шырокія грані ў верхняй частцы прарэзваліся паўкруглымі вокнамі-люкарнамі, на ліцавой грані — над прамавугольным уваходным праёмам[2].

Зноскі

  1. Замкі, палацы, паркі Берасцейшчыны Х — XX стагоддзяў (гісторыя, стан, перспектывы) / Несцярчук Л.М.. — Мн.: БЕЛТА, 2002. — С. 47. — 336 с. — ISBN 985-6302-37-4.
  2. 1 2 Капліца // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — С. 399. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Культавыя збудаванні Брэсцкага раёна
Катэгорыя·Знішчаныя збудаванні Беларусі
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вістычы
Катэгорыя·Капліцы-пахавальні Беларусі
Катэгорыя·Васьмівугольныя будынкі
Катэгорыя·Ягміны
Катэгорыя·Колішнія касцёлы Беларусі
Катэгорыя·Збудаванні Беларусі ў стылі класіцызм