wd wp Пошук:

Мсціслаўскае княства

Мсціслаўскае княства — княжацкая воласць са сталіцай у Мсціславе, якая вылучылася ў XII стагоддзі са Смаленскага княства. Першым яго князем у 1180 годзе стаў Мсціслаў Раманавіч. У тэрыторыю Мсціслаўскага княства ўваходзілі землі цяперашніх Мсціслаўскага, Чэрыкаўскага і Чавускага раёнаў з гарадамі Радамлем і Расна.

Пасля смерці ў 1197 годзе смаленскага князя Давыда Расціславіча, дзядзькі Мсціслава Раманавіча, апошні быў прызнаны смаленскім князем і зноў далучыў Мсціслаўскае княства да Смаленскага, захаваўшы яго аднак як удзел.

У канцы XIII стагоддзя Мсціслаўскае княства апынулася на маскоўска-літоўскім памежжы, а ў 1359 годзе было захоплена Альгердам і далучана да Вялікага Княства Літоўскага. Пазней, княства было перададзена Альгердам свайму сыну Карыгайле, затым перайшло да Лугвена, заснавальніка княжацкага роду Мсціслаўскіх. У 1386 годзе на тэрыторыі княства адбылася бітва, пасля таго як смаленскі князь Святаслаў Іванавіч беспаспяхова паспрабаваў аблажыць Мсціслаў і вярнуць яго ў склад свайго княства. У бітве Святаслаў быў забіты, а яго войскі разбіты.

Мсціслаўскае княства доўгі час з’яўляўся памежным і важным у стратэгічным плане. Таму польска-літоўскія манархі праводзілі гнуткую палітыку ў адносінах да мясцовых князёў, імкнучыся не дапусціць іх пераходу ў падданства Вялікага Княства Маскоўскага. Падчас вайна Маскоўскай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім 1500—1503, тэрыторыя княства была арэнай баявых дзеянняў і моцна пацярпела. У прыватнасці, у бітве пад Мсціславам была разбіта літоўская армія, хоць сам горад маскоўскія ваяводы ўзяць не змаглі.

У жніўні 1514 года князь Міхаіл Іванавіч пры набліжэнні маскоўскага войска да Мсціслава прысягнуўся Васілю III, аднак пасля паражэння маскоўцаў пад Оршай, ізноў вярнуўся да літоўскага князя. У 1526 годзе Мсціслаўскае княства перайшло ў прамое валоданне Жыгімонта Старога і пасля было ператворана ў староства. У 1566 годзе на тэрыторыі былога княства было створана Мсціслаўскае ваяводства.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Зніклі ў 1528 годзе
Удзельныя княствы ў складзе Вялікага Княства Літоўскага
Гісторыя Мсціслава
Мсціслаўскае княства
Смаленскае княства
З'явіліся ў 1180 годзе