wd wp Пошук:

Вігвам

Вігвам пенабскот, крыты карою. Канада

Вігва́малган.: wīkwām, літаральна “жытло”)[1], таксама вядмы як ве́ту (з мовы вампаноаг: wetu, “дом”)[2] і вікія́пмесквакі: wikiyapi, “хаціна”)[3] — аднакамернае жытло паўночнаамерыканскіх індзейцаў купалападобнай формы. Першапачаткова алганкіны называлі так розныя па тыпу хаціны, у тым ліку доўгія бервяныя дамы. З XVII ст. еўрапейскія каланісты ўжывалі гэта паняцце для ўсіх жылых будынкаў лясных індзейцаў усходняга ўзбярэжжа Паўночнай Амерыкі. Толькі ў XIX ст., калі адбылася навуковая сістэматызацыя, назва вігвам замацавалася за пэўным па форме тыпам жытла.

Гісторыя

Каталіцкая капліца ў форме вігвама на востраве Макінак

Відавочна, вігвам — адзін з найстаражытнейшых тыпаў жытла. Вігвамападобныя будынкі выяўлены археолагамі нават на тэрыторыі Еўропы (каля 11 000 гадоў таму)[4]. Даследаванне стаянак палеаіндзейцаў паказвае, што яны таксама карысталіся круглявымі хацінамі са слупом у цэнтры[5].

Алганкіны, што ў XVII ст. насялялі лясную зону ўсходняга ўзбярэжжа і Вялікіх азёр Паўночнай Амерыкі выкарыстоўвалі слова wīkwām адносна любога тыпу жытла. Прычым, яны будавалі самыя розныя па форме хаціны з розных матэрыялаў[6]. Каркасныя пабудовы ў форме купалу, дзе сцены адначасова з’яўляліся дахам, былі шырока распаўсюджаны ў плямён, што былі вымушаны сезонна перамяшчацца па пэўнай тэрыторыі, паколькі адначасова займаліся паляваннем і земляробствам. Нават тыя плямёны, што пад уздзеяннем еўрапейцаў пачыналі весці аселы лад жыцця, захоўвалі тыповую купалападобную канструкцыю, хаця стацыянарныя вігвамы патрабавалі лепшага ацяплення і часам — ваеннага ўмацавання.

Пасля з’яўлення ў XVII ст. французскіх і англійскіх паселішчаў у Паўночнай Амерыцы іх жыхары таксама выкарыстоўвалі жытлы, падобныя на індзейскія. Англійскія вігвамы ўзгадваюцца пры апісанні калоніі Масачусецкага заліва[7].

Да пачатку XX ст. змены ў ладзе жыцця прывялі да распаўсюджання еўрапейскіх тыпаў жытла сярод індзейцаў. Аднак нават у нашы дні вігвамы ўзводзяць як часовае сезоннае жытло паляўнічых у Канадзе, для рытуальных мэтаў або ў якасці забавы пры абслугоўванні турыстаў.

Канструкцыя

Для ўзвядзення вігвамаў выбіралася пляцоўка з роўнай паверхняй звычайна ў форме кола або авалу. Далей ладзіўся каркас з драўляных жэрдак. У лясной зоне паўночнага ўсходу Паўночнай Амерыкі выбіраліся маладыя гнуткія дрэвы да 5 м у даўжыню. На Вялікіх раўнінах вікіяпы будавалі з галін вярбы.

Жэрдкі згіналі ў форме аркі і замацоўвалі па краях пляцоўкі. У некаторых выпадках жэрдкі звязваліся над цэнтрам пляцоўкі. Для захавання планіроўкі ў час будоўлі ў цэнтры пляцоўкі ставілася прамое бервяно, над якім сшаплялі каркас. Для ўстойлівасці да вертыкальных жэрдак прымацоўваліся больш тонкія, што ішлі паралельна зямлі. Жэрдкі шчапляліся адна да адной з дапамогай палосак лубу і карэння хвоі. Купалападобная форма павінна была абараніць жытло ад частых атмасферных ападкаў.

Падрыхтаваны каркас пакрывалі карою, скурамі дзікіх жывёл, саламянымі і лісцянымі матамі, якія сшываліся разам для воданепранікальнасці. Знутры для ацяплення таксама выкарыстоўваліся саламяныя маты. У адрозненні ад знешніх, яны дэкараваліся. Падлогу пакрывалі хваёвымі галінамі, у зімовы перыяд — яшчэ і скурамі. Агмень уяўляў сабою яміну, вакол якой ладзілі земляную платформу.

Галерэя

Гл. таксама

Зноскі

  1. Wigwam
  2. Wampanoag homes
  3. Wickiup
  4. Archaeologists discover Britain’s oldest home
  5. Robert F. Maslowski, The Kanawha Valley and its Prehistoric People Архівавана 1 красавіка 2003.
  6. Mary C. Beaudry, Documentary Archaeology in the New World, p. 129
  7. Гл.:George Francis Dow, Every Day Life in the Massachusetts Bay Colony

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Архітэктура індзейцаў