wd wp Пошук:

Флаэма

Папярочны зрэз ільнянога сцябла:
1. сэрцавіна,
2. протаксілема,
3. ксілема,
4. флаэма,
5. склерэнхіма,
6. перыдэрма,
7. эпідэрма

Флаэма (ад грэч.: φλοῦς — кара), луб — складаная тканка ў сцёблах і каранях дрэвавых і травяністых раслін. Служыць для правядзення па расліне арганічных і мінеральных рэчываў; выконвае таксама запасальную, механічную, выдзяляльную функцыі. Складаецца з праводных (сітападобных) трубак з клеткамі-спдарожніцамі, з лубяных парэнхімы і валокнаў. У дрэвавых раслін утварае ўнутраную частку кары. Адрозніваюць флаэму першасную (утвараецца з пракамбію, характэрная для папарацей, дзеразы, хвашчоў) і другасная (адкладваецца ў голанасенных і двухдольных ад дзейнасці камбію). У флаэме назапашваюцца алей, крухмал, дубільныя і іншыя рэчывы. Лубяныя валокны выкарыстоўваюць як сыравіну.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Тканкі раслін