wd wp Пошук:

Палатка

Палатачны лагер, Руская армія, Руска-Турэцкая вайна 1878 год.
Савецкая армейская палатка УСТ-56.
Летні палатачны лагер, Савецкая армія, 1986 год.
Палатка «паўбочка».

Пала́тка — часовае жыллё з тканіны, зборна-разборная канструкцыя, якая хутка ўсталёўваецца і прызначаная для абароны ад неспрыяльнага надвор’я і часовага размяшчэння і пражывання людзей, правядзення работ, гаспадарчых патрэб, а таксама складавання розных матэрыялаў, маёмасці і апаратуры ў палявых умовах. Шырока ўжываецца для арганізацыі часовых паселішчаў турыстамі, вандроўнікамі, узброенымі сіламі, а таксама прадстаўнікамі мабільных прафесій — глебазнаўцамі, археолагамі, геолагамі, чабанамі і т. п.[1] Некаторыя палаткі могуць таксама выкарыстоўвацца ў якасці адзежы (гл. плашч-палатка).

У літаратуры сустракаюцца словазлучэнні палатачны гарадок і палатачны лагер, якія азначаюць размяшчэнне некалькіх (мноства) палатак у адным месцы, для тых ці іншых мэт.

Тыпы палатак паводле выкарыстання

Штурмавыя палаткі выкарыстоўваюцца ў складаных горных паходах і працяглых узыходжаннях. Сярэдняй вагі, трывалыя, умерана аб’ёмныя, збіраюцца хутка. Калі добра зроблена — вытрымае любое надвор’е. За кошт адшпільваемых сетак рознай шчыльнасці лёгка рэгулюецца мікраклімат. Калі тканіна добрая — прыкметна выграваецца дыханнем нават аднаго чалавека.

Штурмавыя ультралёгкія палаткі выкарыстоўваюцца для так званага «альпійскага» стылю ўзыходжанняў, пры невялікай працягласці маршруту. Асноўныя характарыстыкі штурмавых палатак — вага і памеры. Вельмі лёгкія, вельмі трывалыя, вельмі маленькія, збіраюцца хутка. Жыць доўга ў іх цяжка, бо нават сесці праблематычна.

Экспедыцыйныя палаткі — падобныя на штурмавыя, але разлічаны на выкарыстанне пры меней экстрэмальным надвор’і. Звычайна няма снежных спадніц, тканіна прасцей, звычайна трохі большы аб’ём у тым жа класе. Добры варыянт для лясных начлегаў у сярэдняй паласе.

Трекінгавыя палаткі — падобныя на экспедыцыйныя, але яшчэ прасцей, бо не разлічаны на вятры і сур’ёзную непагадзь. Бяруцца для начлегаў на абсталяваных стаянках уздоўж сцяжыны.

Палаткі для базавага лагера — для «гімалайскага» стылю ўзыходжанняў, калі па ходзе ўзыходжання ставяцца базавыя лагеры. Палатка для базавага лагера разлічана на тое, каб доўга прастаяць на адным месцы пры любым надвор’і, таму яна павінна быць ветраўстойлівая, яе канструкцыя — досыць трывалай, каб вытрымліваць ціск ветра і снега. Аб’ём яе досыць вялікі, каб яна магла змясціць у сябе некалькі чалавек.

Кемпінгавыя палаткі — павышанай камфортнасці, што ў першую чаргу адбіваецца на яго памерах (высокія, прасторныя) і вазе (звычайна гэта вельмі цяжкія палаткі, якія немагчыма несці на сабе працяглы час, таму яны выкарыстоўваюцца ў вандраваннях з транспартнымі сродкамі). Відавочны мінус — з-за вялікага аб’ёму і сярэдняй якасці тканіны дрэнна выграваюцца дыханнем, у халодныя ночы можа быць вельмі холадна. Відавочны плюс — вялікая вышыня. Маюць сэнс, калі доўга (хоць бы 3-4 дні) жыць на адным месцы.

Пляжныя палаткі — невялікія палаткі для нядоўгага адпачынку, пераважна ў спякотную пару без дажджоў. Маюць усяго адну камеру, як правіла, не вельмі тоўстую, у сувязі з чым паветра ў ёй не так моцна награваецца днём, як у іншых палатках. Гэта самыя недарагія, і як правіла, самыя недаўгавечныя палаткі. Не разлічаны на дождж, добра прапускаюць вільгаць.

Тыпы палатак паводле канструкцыі

Палаткі складаюцца з каркаса і тэнта.

Каркас

Бескаркасныя (стойкавыя) палаткі замацоўваюцца на адцяжках паміж дрэвамі (у лясной зоне), або на адной (тып «шацёр») ці некалькіх стойках.

Каркас палатак тыпу «паўсфера» ўяўляе сабою некалькі перасякальных дуг (ад 2 да 6), што ўтвараюць паўсферу. Плюсы — вялікая ветраўстойлівасць, не патрабуе калкоў для ўсталёўкі (у горах пажадана замацаванне штармавых адцяжак). Мінусы — вялікая вага.

Дугі палаткі робяць з

Алюмініевыя дугі даволі трывалыя і лёгкія, але каштуюць даражэй, таму іх выкарыстоўваюць галоўным чынам у штурмавых і экспедыцыйных палатках, дзе вага палаткі мае вялікае значэнне. Дугі з фібергласа маюць аптымальнае спалучэнне трываласці і кошту. Стальныя дугі звычайна выкарыстоўваюцца ў кемпінгавых палатках, якія разлічаны на вялікую колькасць чалавек і маюць вялікі каркас.

Каркас палатак тыпу «паўбочка» ўяўляе сабою некалькі паралельна пастаўленых дуг (ад 2 да 5). Асноўныя плюсы — адна вялікая вышыня на ўсёй даўжыні. Мінус — меншая ветраўстойлівасць, чым у паўсферы.

Тэнт

Аднаслойная палатка выраблена цалкам з непрамакальнага матэрыялу. Плюсамі дадзенай канструкцыі з’яўляюцца яе лёгкасць і кампактнасць у згорнутым выглядзе. Асноўны недахоп — кроплі кандэнсату, якія ўтвараюцца ў халоднае надвор’е на ўнутраных сценках палаткі і сцякаюць непасрэдна на падлогу, што прыводзіць да паступовага адсырэння рэчаў. З гэтай прычыны аднаслойныя палаткі атрымалі досыць вузкае распаўсюджанне.

Пераважная большасць сучасных палатак мае двухслойную канструкцыю[2]. Хованка ў дадзеным выпадку ўяўляе сабою як бы дзве палаткі: унутраную і вонкавую. Унутраная — лёгкая, са сценкамі з «дыхаючай» тканіны. Вонкавая — непрамакальная. Паміж двума гэтымі слаямі пакінуты прамежак каля 10 см. Вільгаць, якая выдзяляецца пры дыханні чалавека, свабодна праходзіць скрозь першы слой і кандэнсуецца на вонкавым тэнце, сцякаючы ў выглядзе кропель на зямлю і не закранаючы сухіх рэчаў усярэдзіне палаткі. Плюсы — сухасць рэчаў і лепшая цеплаізаляцыя. Мінус — трохі большая вага. Тэнт не павінен дакранацца з унутраным палаткі, каб не намакаць у гэтым месцы.

Іншыя элементы

тамбур
Праз адкрыты ўваход добра бачны тамбур палаткі.

Тыпы палатак паводле сезона

Матэрыялы для вырабу палатак

У наш час, для вырабу палатак выкарыстоўваюцца наступныя віды матэрыялаў:

Віды тканін

Пакрыцці

Гл. таксама

Зноскі

  1. Даведнік турыста. Палатка
  2. Канструкцыя сучаснага палаткі. 2014 г.
  3. Кандэнсат у турыстычнай палатцы — адкуль ён бярэцца і як з ім змагацца.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Жыллё
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара