wd wp Пошук:

Верасніца

Верасні́ца[1] (трансліт.: Vierasnica, руск.: Вересница) — аграгарадок у Жыткавіцкім раёне Гомельскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр Верасніцкага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 38 км на паўднёвы захад ад раённага цэнтра і чыгуначнай станцыі Жыткавічы (на лініі Лунінец — Калінкавічы), 250 км ад Гомелю.

Гідраграфія

На захадзе возера Рэчышча.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Тураў — Лельчыцы. Планоўка складаецца з падзеленых дарогай 2 частак: усходняй (3 кароткія прасталінейныя, шчыльна пастаўленыя вуліцы мерыдыянальнай арыентацыі, перасякаемыя 2 кароткімі шыротнымі вуліцамі) і заходняй (3 кароткія прасталінейныя, шчыльна пастаўленыя вуліцы, перасякаемыя 2 шыротнымі вуліцамі). Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Выяўленыя археолагамі селішчы мілаградскай і зарубінецкай культур і ранняга феадалізму (у 0,2 км на паўночны ўсход ад вёскі, ва ўрочышчах Восець і Градка) сведчаць пра засяленне гэтых месцаў з даўніх часоў. Адзін з Тураўскіх крыжоў (выраблены з каменя, ставіцца да часоў прыняцця хрысціянства) знаходзіўся ў вёсцы, над ім была пабудавана капліца. Паводле пісьмовых крыніц вядомая з XVI стагоддзя як паселішча ў Троцкім ваяводстве, з 1565 года ў Пінскам павеце Берасцейскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага, шляхецкая ўласнасць. У 1559 годзе згадваецца ў матэрыялах рэвізіі пушч. У 1782 годзе на сродкі ўласніцы сяла графіні Мастоўскай пабудавана драўляная Крыжаўзвіжанская царква. Невялікая царква знаходзілася і на могілках.

Пасля 2-га падзела Рэчы Паспалітай (1793 год) у складзе Расійскай імперыі. У 1795 годзе валоданне Патоцкіх. На карце 1866 года адзначана як невялікі населены пункт. У 1883 годзе адкрыта школа граматы. Паводле перапісу 1897 года знаходзіліся царква, царкоўна-прыхадская школа, гамарня. У 1899 годзе пабудаваны будынак для школы. У 1908 годзе ў Тураўскай воласці Мазырскага павета Мінскай губерні.

З 20 жніўня 1924 года цэнтр Верасніцкага сельсавета Тураўскага Мазырскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года і з 21 чэрвеня 1935 года да 20 лютага 1938 года), з 20 лютага 1938 года Палескай, з 8 студзеня 1954 года Гомельскай абласцей, з 17 красавіка 1962 года Жыткавіцкага раёна. У 1929 годзе арганізаваны калгас «Пуцілавец». Падчас Вялікай Айчыннай вайны ў 1944 годзе нямецкія акупанты спалілі 75 двароў, забілі 21 жыхара. У наваколлях у баях 9 ліпеня 1941 года загінулі 9 памежнікаў і 24 студзеня 1942 года — партызан (пахаваны ў брацкай магіле ў цэнтры вёскі). На франтах і ў партызанскай барацьбе загінулі 117 жыхароў, у памяць пра іх у 1969 годзе ў цэнтры вёскі ўсталяваны скульптура салдата і 2 дошкі з імёнамі загінулых. Паводле перапісу 1959 года цэнтр калгасу «1 Мая». Дзейнічаюць станцыя перапампоўкі нафты нафтаправода «Сяброўства», сярэдняя і музычная школы, Дом культуры, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі і ветэрынарны пункты, дзіцячы сад, аддзяленне сувязі, 3 крамы. З 2008 года аграгарадок.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Жыткавіцкага раёна
Катэгорыя·Верасніцкі сельсавет
Катэгорыя·Аграгарадкі Гомельскай вобласці
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных