wd wp Пошук:

Валянцін Іванавіч Гусеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Гусеў. Валянцін Іванавіч Гусеў (6 мая 1911, с. Александрыя, Стаўрапольскі край — 17 ліпеня 1983) — беларускі архітэктар, педагог. Заслужаны архітэктар Беларусі (1969).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскі архітэктурны інстытут у 1936 годзе. З 1936 года выкладчык БПІ[1]. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[2].

Працаваў у Белпрампраекце, начальнікам Мінскпраекта[2], у 19531959 намеснік старшыні Дзяржбуда Беларусі. У 19591978 гадах выкладаў у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце19641978 гадах загадчык кафедры інтэр’ера і абсталявання).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1969 года.

Творчасць

Будынак Упраўлення Беларускай чыгункі

У творах выкарыстоўваў кампазіцыйныя прыёмы і формы класічнай архітэктуры. Сярод асноўных работ Дом афіцэраў у Бабруйску (1937), фабрыка піяніна ў Барысаве (1937), першыя жылыя пасёлкі на торфапрадпрыемствах у Мінскай, Віцебскай, Магілёўскай, Гомельскай абласцей (1937—1939); праекты аднаўлення і рэканструкцыі разбураных у гады Вялікай Айчыннай вайны Акруговага Дома афіцэраў (1945—1946, з І. Р. Лангбардам) і жылых дамоў па праспекце Ф. Скарыны (19451946), адміністрацыйныя будынкі на вуліцах Камуністычнай (19451948), Фрунзэ (1948), будынак Упраўлення Беларускай чыгункі (1951, у сааўт.) у Мінску, забудова праспекта Кірава ў Віцебску (1951—1954, у аўтарскім калектыве).

Дакументы дзейнасці (праекты, рэцэнзіі, артыкулы), біяграфічныя дакументы і фотаздымкі (будынкаў, індывідуальныя, у групах) захоўваюцца ў БДАНТД, куды перададзены жонкай[3].

Зноскі

  1. Гусеў Валянцін Іванавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
  2. 1 2 Гусев Валентин Иванович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  3. Вольга Іванова. Асaбістыя архівы Беларусі канца XVIII-пач. XXІ ст. Мінск, 2014. 404 с.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (26):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 мая
Катэгорыя·Архітэктары Бабруйска
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза архітэктараў
Катэгорыя·Выкладчыкі БНТУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выпускнікі МАРХІ
Катэгорыя·Памерлі 17 ліпеня
Катэгорыя·Супрацоўнікі Мінскпраекта
Катэгорыя·Члены Саюза архітэктараў СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Стаўрапольскім краі
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1911 годзе
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Белпрампраекта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Архітэктары Барысава
Катэгорыя·Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя