wd wp Пошук:

Белпрампраект

«Белпрампраект» — праектны інстытут у Мінску, размешчаны ў будынку па адрасе пл. Свабоды, 17.

Стары будынак інстытута па вуліцы Леніна, 22

Заснаваны ў 1949 годзе ў Мінску як Беларускі дзяржаўны інстытут прамысловага праектавання «Белпрампраект» Дзяржбуда БССР. 3 1994 года акцыянернае таварыства.

Асноўныя кірункі дзейнасці: праектаванне прамысловых прадпрыемстваў на Беларусі і за мяжой, грамадскіх і жылых комплексаў і збудаванняў (аб’екты гандлю, бізнес-цэнтры, мікрараёны, жылыя пасёлкі, банкі, офісы і г.д.), цэнтраў аўтасервіснага абслугоўвання, зваротных сістэм водазабеспячэння; распрацоўка аўтаматызаваных праграм для праектавання, праектна-каштарыснай дакументацыі; інжынерна-тэхнічныя разлікі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Праектныя арганізацыі Мінска
Катэгорыя·Белпрампраект
Катэгорыя·1949 год у Мінску
Катэгорыя·З’явіліся ў 1949 годзе