wd wp Пошук:

Будынак Упраўлення Беларускай чыгункі

Будынак Упраўлення Беларускай чыгункі — будынак у Мінску, размешчаны на скрыжаванні вуліц Леніна (№ 17) і Кірава (№ 29).

Гісторыя

Будынак у пачатку XX ст.

Трохпавярховы будынак на рагу вуліц Магазіннай і Францысканскай узведзены ў канцы ХІХ стагоддзя. З канца 1929 па 1940 год у будынку размяшчалася Беларуская акадэмія навук, якой ён быў перададзены па абмене з БДУ[1].

Разбураныя будынкі на рагу вуліц Леніна і Кірава у 1941 годзе

У 1951 годзе пабудаваны будынак Упраўлення Беларускай чыгункі па праекце архітэктараў В. Гусева[2] і М. Барсукова[3]. У 19711980 гадах тут таксама знаходзіўся музей Беларускай чыгункі.

У 2002—2006 гадах комплекс будынкаў рэканструяваны па праекце архітэктараў Л. У. Зданевіча, М. С. Раманоўскага, А. М. Сарайкіна[4].

Архітэктура

Перабудаваны гістарычны будынак, які прымыкае па вуліцы Кірава

5 — павярховы Г — падобны ў плане будынак складаецца з вуглавой часткі і бакавых крылаў. Пастаўлены на высокі масіўны цокаль (апрацаваны квадрамі граніту) будынак вырашаны ў формах стылізаванага класічнага ордара. Цэнтрам кампазіцыі з’яўляецца вуглавая частка, вылучаная 4-калонным порцікам карынфскага ордара на ўзроўні 3-5 паверхаў. Фасады падзяляюцца гарызантальнымі паясамі на 3 ярусы. Сцены двух ніжніх паверхаў, апрацаваныя рустам, прарэзаны прамавугольнымі і арачнымі вокнамі і завершаны балюстрадай. На ўзроўні 3, 4, 5-га паверхаў рытмічна размешчаны пілястры карынфскага ордара. Вокны 3-га паверха ўпрыгожаны трохвугольнымі франтончыкамі. Будынак завершаны складаным карнізам па дэнтыкулах і невысокім раскрапаваным атыкам. Суразмернасць аб’ёмаў па вертыкалі, гарызантальныя элементы ў выглядзе паясоў балюстрады, сандрыкаў, карніза надаюць будынку ўраўнаважаную кампазіцыю і манументальнасць. Галоўны ўваход, размешчаны ў вуглавой частцы, вылучаны буйным арачным праёмам[2].

Планіроўка калідорная з цэнтральным двухсветлавым вестыбюлем, па восі якога шырокая парадная лесвіца, упрыгожаная вітражом. У аддзелцы інтэр’ераў выкарыстаны натуральны і штучны камень, лепка з гіпсу[2].

Зноскі

  1. 3 факта о создании Белорусской академии наук, которые должен знать каждый ученый Архівавана 23 верасня 2020.
  2. 1 2 3 Г. С. Ларкін. Упраўлення Беларускай чыгункі будынак // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — 703 с. — 10 000 экз.
  3. Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др.. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1.(руск.)
  4. Зданевич Леонтий Ульянович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·З’явіліся ў 1951 годзе
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Міхаіла Барсукова
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Гісторыка-культурныя каштоўнасці Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Беларуская чыгунка
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вуліца Леніна (Мінск)
Катэгорыя·Збудаванні Мінска ў стылі савецкага класіцызму
Катэгорыя·1951 год у Мінску
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Валянціна Гусева
Катэгорыя·Вуліца Кірава (Мінск)