wd wp Пошук:

Дзмітрый Мікалаевіч Крутой

Дзмітрый Мікалаевіч Крутой (10 студзеня 1981, Бялынічы, Магілёўская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 10 студзеня 1981 года ў гарадскім пасёлку Бялынічы Магілёўскай вобласці.

У 1998—2003 гадах вучыўся ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Са жніўня па кастрычнік 2003 года — інжынер кафедры эканомікі і кіравання на прадпрыемствах хіміка-ляснога комплексу Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта. У 2004 годзе скончыў аспірантуру БДТУ.

У 2004—2006 гадах — вядучы, галоўны эканаміст сектара арганізацыі аплаты працы і цэнаўтварэння ўпраўлення эканомікі і інвестыцый Міністэрства лясной гаспадаркі Рэспублікі Беларусь. У 2006—2010 гадах намеснік начальніка ўпраўлення ляснога комплексу галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і лясной комплексаў Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

У 2010 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.

У 2010—2014 гадах намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення аграпрамысловага і ляснога комплексаў — начальнік упраўлення ляснога комплексу Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь. У 2014[1]—2017 гадах — намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь.

З 27 студзеня 2017 года — першы намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь. 18 жніўня 2018 года прызначаны Міністрам эканомікі Беларусі[2]. 29 лістапада 2019 года стаў першым намеснікам прэм’ер-міністра Беларусі, працаваў на пасадзе да 3 чэрвеня 2020 года, пасля чаго быў празначаны намеснікам Кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

31 жніўня 2020 года Крутой быў уключаны ў спіс асобаў, на якіх накладзена бестэрміновая забарона на ўезд у Латвію, пяцігадовая забарона на ўезд у Эстонію і забарона на ўезд у Літву ў сувязі з тым, што «сваімі дзеяннямі ён арганізаваў і падтрымаў фальсіфікацыю прэзідэнцкіх выбараў 9 жніўня і наступнае гвалтоўнае задушэнне мірных пратэстаў»[3].

1 жніўня 2022 года прызначаны Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі[4].

Сям’я

Жанаты. Мае дваіх дзяцей.

Зноскі

  1. Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы(руск.) . Прэс-служба Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Праверана 21.08.2018.
  2. Румас стаў прэм’ер-міністрам, абнавіліся чатыры віцэ-прэм’еры
  3. Латвія, Літва і Эстонія ўключылі Лукашэнку і яшчэ 29 чыноўнікаў ў спіс пэрсон нон-грата. ПОЎНЫ СЬПІС
  4. Максім Ермаловіч зменіць Дзмітрыя Крутога на пасадзе намесніка кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Бялынічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Супрацоўнікі Адміністрацыі прэзідэнта Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі БДТУ
Катэгорыя·Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Намеснікі прэм’ер-міністраў Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Намеснікі міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 студзеня
Катэгорыя·Паслы Беларусі ў Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Міністры эканомікі Рэспублікі Беларусь