wd wp Пошук:

Бялыніцкае патрыятычнае падполле

Бялыніцкае патрыятычнае падполле — савецкае падполле для барацьбы з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі ў Бялынічах. Дзейнічала з ліпеня 1941 да кастрычніка 1943 года. З сакавіка 1943 года пад кіраўніцтвам Бялыніцкага падпольнага РК КП(б)Б.

Група ў Бялынічах налічвала больш за 20 чал. (кіраўнікі I. С. Корзун, Л. У. Бабіч), група ў в. Вялікі Трылесін — 10 чал. (кіраўнікі I. А. Марозаў, У. В. Лапухін). Падпольшчыкі вялі агітацыю сярод насельніцтва, С. I. Старавойтаў і У. С. Талан, якія працавалі на акупацыйным радыёвузле, прымалі, размнажалі і распаўсюджвалі зводкі Саўінфармбюро. Трымалі сувязь з партызанамі, перадалі ім 4 кулямёты, каля 50 вінтовак, вялікую колькасць патронаў, медыкаментаў, паведамлялі звесткі пра варожыя гарнізоны, зрывалі вываз моладзі на катаргу ў нацысцкую Германію. Разам з партызанамі падпольшчыкі ў маі 1943 года здзейснілі дыверсію на збожжаскладзе, у верасні 1943 года разграмілі нямецкі гарнізон у Бялынічах. Падпольная група вёскі Вялікі Трылесін перад адходам у партызанскі атрад здабыла ручны кулямёт, 23 вінтоўкі, 2 скрынкі гранат.

У вёсцы Вялікі Трылесін у гонар падпольшчыкаў пастаўлены абеліск.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Антыфашысцкія падпольныя арганізацыі на Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя Бялыніцкага раёна
Катэгорыя·Бялынічы
Катэгорыя·Зніклі ў 1942 годзе
Катэгорыя·З’явіліся ў 1941 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула