wd wp Пошук:

Арлоўская вобласць

Арлоўская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны у цэнтральнай частцы Сярэднярускага ўзвышша на мяжы стэпу і лесастэпу. Мяжуе на поўначы з Тульскай і Калужскай абласцямі, на захадзе — з Бранскай, на ўсходзе — з Ліпецкай, на поўдні — з Курскай вобласцю.

Створана 27 верасня 1937 г. шляхам вылучэння з Курскай вобласці. Працягвае традыцыю Арлоўскай губерні, заснаванай 28 лютага (11 сакавіка) 1778 г. па ўказе Кацярыны II і скасаванай у 1928 г. У 1944 г. шэраг раёнаў Арлоўскай вобласці быў перададзены ў склад Бранскай і Калужскай абласцей, у 1954 г. — у Ліпецкую вобласць.

Плошча — 24,7 тыс. км².

Падзяляецца на 24 раёны і 3 гарадскія акругі. Буйнейшыя гарады: Арол, Ліўны, Мцэнск.

Нацыянальны склад: рускія 95,3 %, украінцы 1,3 %, армяне 0,4 %, беларусы 0,3 %.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары

Зноскі

  1. https://orel-region.ru/index.php?head=6&part=7
  2. Предварительные итоги Всероссийской переписи населения 2010 года.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Арлоўская вобласць
Катэгорыя·Артыкулы з дубліраванымі параметрамі шаблонаў
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных