wd wp Пошук:

Блэк-Хілс

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Блэк-Хілс (англ.: Black Hills) — ізаляваны горны масіў на Вялікіх раўнінах у ЗША. Месціцца на тэрыторыях штатаў Паўднёвая Дакота і Ваёмінг. Найвышэйшы пункт — пік Блэк-Элк (2207 м над узроўнем акіяну). Агульная плошча — 13 000 км².

Геалогія

Масіў Блэк-Хілс сфарміраваўся ў выніку вулканічных вывяржэнняў, што пачаліся ў дакембрыйскі перыяд і адбываліся на працягу палеазоя, мезазоя і кайназоя. Большасць скал складзены з гранітаў. Выхады найбольш старажытных парод характэрны для поўдня. На захадзе вылучаецца разлом. Вядомы 2 пячоры, утвораныя ў выніку ўздзеяння кіслотных вод. Карысныя выкапні — золата, пясчанік, прыродны газ.

Прырода

Дзякуючы наяўнасці ўзвышэнняў, якія затрымліваюць вільготныя вятры, Блэк-Хілс атрымоўвае болей ападкаў, чым іншыя месцы Вялікіх раўнін. На схілах растуць хваёвыя лясы. Найбольш распаўсюджаныя дрэвы — хвоі і елкі. Тыповая фаўна: амерыканскі бізон, алені, барыбал, пума, горныя казлы і інш.

Гісторыя

У непасрэднай блізкасці ад Блэк-Хілс знойдзены стаянкі найстаражытнейшай у Новым Свеце археалагічнай культуры Кловіс.

Народы сіў і шаены здаўна лічылі масіў свяшчэнным месцам. Пячора Вятроў з’яўлялася галоўным месцам для арганізацыі іх рэлігійных рытуалаў. Аднак у 1861 г. у ЗША сфарміравалася камерцыйнае таварыства па здабычы золата на тэрыторыі Блэк-Хілс. Яго чальцы запатрабавалі ад Кангрэса анексіі тэрыторыі і абароны здабытчыкаў ад індзейцаў. Гэта прывяло да працяглага канфлікта паміж ЗША і мясцовымі народамі. Ён доўжыўся да канца XIX ст. Толькі ў другой палове XX ст. лакота і шаены зноў атрымалі права выпраўляць свае рытуалы.

У нашы дні большая частка Блэк-Хілс знаходзіцца пад аховай. Гэта адзін з галоўных рэгіёнаў развіцця экалагічнага турызму на Сярэднім Захадзе.

Ахова

У 1897 г. быў створаны запаведнік Нацыянальны лес Блэк-Хілс, які ў нашы дні ахоплівае 5 071 км². Паўднёвая частка масіва ўваходзіць у склад нацыянальнага парка Кастар (створаны ў 1912 г. уладамі штата Паўднёвая Дакота).

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Горныя хрыбты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Свяшчэнныя горы
Катэгорыя·Геаграфія Паўднёвай Дакоты
Катэгорыя·Горныя хрыбты без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Геаграфія Ваёмінга
Катэгорыя·Горы ЗША