wd wp Пошук:

Берасцейскі езуіцкі калегіум

Гэты артыкул — пра навучальную ўстанову. Пра архітэктурны комплекс гл. Касцёл Ісуса і Святога Казіміра і калегіум езуітаў (Брэст). Берасцейскі езуіцкі калегіум — навучальная ўстанова каталіцкага манаскага ордэна езуітаў, якая працавала ў XVII—XVIII стст. y Берасці (Брэсце). Калегіум з’яўляўся сярэдняй навучальнай установай класічнага тыпу[1].

Гісторыя

Па запрашэнні луцкага біскупа П. Валуцкага з 1616 года езуіты пачалі ў Берасці місіянерскую дзейнасць. У 1629 г. быў заснаваны Берасцейскі калегіум. У 1620 г. берасцейскі ваявода А. Валовіч падараваў езуітам фальварак Адамкаў, які стаў іх рэзідэнцыяй. Віленскі ваявода і магілёўскі староста Л. Сапега ахвяраваў ім фальварак Дзераўна з в. Мольткі і Менявеж (Берасцейскі павет), a ў 1650 г. — фальварак і в. Паніквы (Камянецкі раён). У 1669 г. кароль Міхал Вішнявецкі перадаў езуітам в. Плоска і землі ў Прылуках (Брэсцкі раён)[2].

На працягу XVII—XVIII стст. ордэн езуітаў набываў тут новыя землі з вёскамі (Слаўкі, Студзіловічы, Ляскавічы і інш., Берасцейскі павет), аддаючы грошы пад залог маёнткаў, ператварыўся ў буйнога ліхвяра і арганізатара па эксплуатацыі промыслаў; меў бібліятэку, аптэку (з 1694 г.)[1][2]. Пры рэзідэнцыі існавала школа. Каля 1630 года працавала музычная бурса. У 1633 годзе рэзідэнцыя пераўтворана ў калегіум[3]. 3 пачатку XVIII ст. да 1755 вялося будаўніцтва новага будынка для калегіума[3].

Навучальная праграма Берасцейскага езуіцкага калегіума была тыповай для езуіцкіх калегіумаў[2]. Выкладаліся «сем вольных навук», багаслоўе, лацінская і грэчаская мовы. Як навучальная ўстанова спрыяў умацаванню пазіцый каталіцкай царквы і ўсталяванню еўрапейскай сістэмы адукацыі на Брэстчыне[1]. 3 1634 г. у калегіуме выкладалі толькі настаўнікі, якія мелі званне прафесараў[1][2]. У 1772/1773 навучальным годзе з 28 выкладчыкаў 17 былі святарамі, 3 — настаўнікамі пачатковых класаў[1], 8 — манахамі[1][2]. У 16961760-я гг. пры калегіуме дзейнічаў школьны тэатр[4]. У бібліятэцы, якая налічвала каля 2 тыс. тамоў, былі кнігі на лацінскай, нямецкай, французскай і іншых мовах[1][2]. У 1731 годзе значны кнігазбор у 300 тамоў падараваў Ян Фрыдэрык Сапега[3].

Будынкі калегіума знаходзіліся на тэрыторыі сучаснай Брэсцкай крэпасці, не зберагліся[2].

Вядомыя выпускнікі

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 6 7 Брэсцкі езуіцкі калегіум // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. 1 2 3 4 5 6 7 Брэсцкі езуіцкі калегіум // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3: Беларусы — Варанец. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8.
  3. 1 2 3 ЭнцВКЛ, 2005
  4. Касцёл Ісуса і Святога Крыжа і калегіум езуітаў // Каталіцкія храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік / А. М. Кулагін; фатограф А. Л. Дыбоўскі. — 2-е выд.. — Мн.: БелЭн, 2008. — 488 с. — ISBN 978-985-11-0395-5.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без аўтара
Катэгорыя·Адукацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Брэсцкі езуіцкі калегіум
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Рэлігія ў Брэсце
Катэгорыя·Езуіцкія калегіумы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на энцыклапедыю «Вялікае Княства Літоўскае» без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Гісторыя Брэста
Катэгорыя·Духоўныя навучальныя ўстановы Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты