wd wp Пошук:

Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Іваноў і Уладзімір Іваноў.

Уладзімір Уладзіміравіч Іваноў (6 чэрвеня 1952, Мінск — 23 верасня 2022) — беларускі артыст балета, педагог. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1980). Народны артыст Беларусі (1992).

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1952 годзе ў Мінску. Скончыў Беларускае харэаграфічнае вучылішча (1971).

У 1971—1992 гадах саліст Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі. Выканальніцкую манеру вызначаюць шчырасць, натуральнасць, сцэнічная абаяльнасць; яго танец пластычна выразны, драматычна асэнсаваны, псіхалагічна завостраны. Стварыў яркія вобразы ў нацыянальных спектаклях: Тыль і Філіп, Князь і Машэка («Тыль Уленшпігель», «Курган» Я. Глебава). Сярод іншых партый: Юнак («Ленінградская сімфонія» на музыку Дз. Шастаковіча), Хазэ («Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына), Спартак, Крас («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Бог («Стварэнне свету» А. Пятрова[ru]), Зігфрыд і Ротбарт, Драсельмеер («Лебядзінае возера», «Шчаўкунок» П. Чайкоўскага), Кавалер, Базіль (Вялікае класічнае па на музыку Л. Мінкуса з балета «Пахіта[ru]» Э. Дэльдэвеза, «Дон Кіхот» Мінкуса), Рамэа і Тыбальд («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Юнак («Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага).

З 1992 года выкладаў у Беларускай акадэміі мастацтваў, Дзяржаўным харэаграфічным каледжы.

У 2010 годзе ўзначаліў балетную трупу Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра (2010—2012, галоўны балетмайстар; 2012—2015, галоўны балетмайстар класічнага балета). Паставіў спектаклі «Мефіста», «Шчаўкунок», «Асоль», «Сон Дон Кіхота». Ставіў балеты ў жанры фэнтэзі[1].

Памёр у 2022 годзе.

Зноскі

  1. belta.by

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Катэгорыя·Нарадзіліся 6 чэрвеня
Катэгорыя·Артысты балета СССР
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Тэатральныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 23 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Балетмайстры Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Асобы, якія памерлі менш за год таму
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Памерлі ў 2022 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам