wd wp Пошук:

Вікторыя Мікалаеўна Мазур

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Мазур. Вікторыя Мікалаеўна Мазур (4 жніўня 1946, Магілёў — 1 сакавіка 2015, Мінск) — беларуская актрыса

, артыстка аперэты, лірыка-драматычнае сапрана, салістка Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, Заслужаная артыстка БССР (1982), Народная артыстка Беларусі (1997).

Біяграфія

Нарадзілася ў Магілёве. Яе маці — медык, бацька — ваенны. Скончыла Магілёўскае музычнае вучылішча (аддзяленне харавога дырыжыравання), а затым вакальнае аддзяленне Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі. Планавала стаць опернай спявачкай, але, на 4-м курсе кансерваторыі, падала дакументы на конкурс тэатра музкамедыі і была прынятая.

З 1970 года — актрыса Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра, з года заснавання тэатра, дзе стала першай прымай і прапрацавала ў ім больш за 30 гадоў. Згуляла больш за сорак роляў у аперэтах, музычных камедыях, мюзіклах, выступала ў шматлікіх канцэртах перад гледачамі Беларусі і замежных краін.

Памерла 1 сакавіка 2015 года.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Народныя артысты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1946 годзе
Катэгорыя·Актрысы паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Мінску
Катэгорыя·Памерлі 1 сакавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Актрысы СССР
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Актрысы Беларусі
Катэгорыя·Памерлі ў 2015 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў