wd wp Пошук:

Аляксандр Пятровіч Сасноўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сасноўскі. Аляксандр Пятровіч Сасноўскі (нар. 19 верасня 1955, г. Магілёў) — беларускі дырыжор, педагог.

Біяграфія

Скончыў у 1978 годзе Беларускую кансерваторыю па класе Х. Абраміса, у 1983 годзе Ленінградскую кансерваторыю па класе Ю. Цеміркана. У 1981—1991 і з 1993 дырыжор, з 1994 галоўны дырыжор Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра. 3 1988 адначасова мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор сімфанічнага аркестра Брэсцкага абласнога тэатра драмы і музыкі. 3 1994 выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі.

Творчасць

Творчасці Сасноўскага ўласцівы прафесійнае майстэрства, артыстызм, актыўнасць дырыжорскай волі, эмацыянальнасць і экспрэсія. Выразная мануальная тэхніка і ўяўная лёгкасць выканання — характэрныя рысы яго індывідуальнага стылю, якія абумоўліваюць высокую якасць гучання аркестра і зладжанасць музычн.-тэатр. ансамбля. Пад яго музычным кіраўніцтвам пастаўлены аперэты «Фраскіта[ru]» Ф. Легара (1984), «Мільянерка» Я. Глебава (1987), «Клоп» У. Дашкевіча[ru] (1988), «Хэло, Долі![ru]» Дж. Германа[ru] (1992), «Халопка(руск.) бел.» М. Стрэльнікава[ru] (1994), «Шклянка вады» У. Кандрусевіча (1995), «Цыганскі барон[ru]» І. Штрауса (1997), «Дарагая Памэла» М. Самойлава, «Севастопальскі вальс» К. Лістова, «Цалуй мяне, Кэт!» К. Портэра (усе 1998), «Даратэя» Ц. Хрэннікава (2000), опера «Viva la mamma!, або Пікантныя кашмары тэатральнага жыцця» Г. Даніцэці (1993), балеты «Штраусіяна» на музыку Штрауса (1992), «Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена (1995), «Кармэн-сюіта[ru]» Ж. Бізэ — Р. Шчадрына (1998) і інш.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 верасня
Катэгорыя·Постаці Брэсцкага акадэмічнага тэатра драмы імя Ленінскага камсамола Беларусі
Катэгорыя·Дырыжоры Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Катэгорыя·Выкладчыкі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Катэгорыя·Артыкулы пра музыкантаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Дырыжоры XX стагоддзя
Катэгорыя·Музычныя педагогі Беларусі
Катэгорыя·Музыканты паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1955 годзе
Катэгорыя·Музычныя педагогі XX стагоддзя
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі