У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цокаль.
Цо́каль (італ.: zoccolo, літар. чаравік на драўлянай падэшве) — падножжа будынка, збудавання, помніка, калоны і таму падобных збудаванняў, якое ляжыць на падмурку. Можа быць дэкаратыўна абліцавана[1]. У істужачных падмурках цокалем можа з’яўляцца верхняя частка самога падмурка, у слупкаватых цокаль — сцяна паміж слупамі. Цокалі ў адносінах да вонкавых сцен класіфікуюцца на тыя, што западаюць, выступаюць і размешчаныя ў адной плоскасці са сцяной[2].