wd wp Пошук:

Латунь

Лату́нь (стараням. Latun) — сплаў медзі і цынку (да 50 %) з магчымымі дамешкамі невялікай колькасці легіравальных элементаў.

Засаўка з латуні

Латунь вядомая са старажытных часоў. Належыць да групы медных сплаваў. Шчыльнасць 8300—8800 кг/м³; трываласць (σв) да 600 Мн/м²; высокая электра- і цеплаправоднасць.

Латунь з утрыманнем цынку да 10 % называюць тампакамі, ад 10 да 20 % — паўтампакамі. Гэтыя латуні валодаюць высокай пластычнасцю і ўстойлівасцю да карозіі, выкарыстоўваюцца для вырабу радыятарных труб і пад. Латунь з утрыманнем каля 30 % цынку называюць «патроннай», яна добра апрацоўваецца штампоўкай, прасаваннем, валачэннем.

У шматкампанентныя латуні з мэтай паляпшэння механічных і антыкаразійных уласцівасцей дадаюць алюміній, волава, жалеза, марганец, нікель, крэмній, свінец і інш. элементы (разам да 10 %). Выкарыстоўваюць для розных мэт у машынабудаванні і ў мастацкіх вырабах.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Металы
Сплавы