wd wp Пошук:

Аляксандр Мікалаевіч Пыпін

Аляксандр Мікалаевіч Пы́пін[4] (руск.: Александр Николаевич Пыпин; 6 красавіка 1833, Саратаў — 9 снежня 1904, Санкт-Пецярбург) — рускі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў літаратуразнаўстве, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (10.01.1898, член-карэспандэнт з 07.12.1891, выконваючы абавязкі віцэ-прэзідэнта з 24.07.1904 па 01.09.1904[5]).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Саратаве. У 1842—1849 гадах вучыўся ў Саратаўскай мужчынскай гімназіі. Паступіў у Казанскі ўніверсітэт, потым перавёўся ў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, які скончыў у 1853 годзе. Вучань І. І. Сразнеўскага. У 1858—1860 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1860—1861 гадах — выконваючы пасаду экстраардынарнага прафесара Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Выйшаў у адстаўку ў ліку ліберальна настроеных прафесараў ў знак пратэсту супраць захадаў уладаў па спыненні студэнцкіх беспарадкаў[6]. Супрацоўнічаў у часопісах «Оте­че­ст­вен­ные записки», «Со­вре­мен­ник» у 1854—1866 гадах, член Археаграфічнай камісіі ў 1860—1866 гадах[6]. Член рэдакцыі часопіса «Вест­ник Ев­ро­пы» з 1867 года, выконваючы абавязкі яго галоўнага рэдактара ў 1881—1883 гадах. Рэдактар выдання «Известия Аддзялення рускай мовы і славеснасці» ў 1899—1904 гадах[6].

Навуковая і творчая дзейнасць

Друкавацца пачаў у 1852 годзе. Прадстаўнік прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў расійскім літаратуразнаўстве. Аўтар «Гісторыі славянскіх літаратур» (разам з У. Д. Спасовічам, 2-е выданне, т. 1—2, 1879—1881), «Гісторыі рускай этнаграфіі» (т.1—4, 1890—1892), «Гісторыі рускай літаратуры» (т. 1-4, 1898—1899; 4-е выданне, 1911—1913). Вывучаў біяграфію, творчасць і эпісталярная спадчына В. Р. Бялінскага[6]. Адзін з першых гісторыкаў расійскага масонства, склаў анатаваны спіс ложаў 1717—1829 гадоў[6]. Абгрунтоўваў грамадскую значнасць славяназнаўства, цесную сувязь славістыкі з развіццём нацыянальнай самасвядомасці. Вылучаў задачу культурнага яднання славян, у гэтым вызначальнае месца адводзіў літаратуры[6].

Рэдактар і перакладчык гісторыка-літаратурных і гістарычных твораў І. Шэра, Г. Гетнера, Д. У. Дрэйпера, У. Уэвел­а, Ф. К. Шлосэра і інш.[6]

Аўтар успамінаў «Мои за­мет­ки» (1910, перавыданне ў 1996)[6].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962. — Т. 6. — С. 116–117.
  2. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  3. 1 2 Пыпин Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Беларусь, 1995
  5. Профіль Аляксандра Мікалевіча Пыпіна на афіцыйным сайце РАН
  6. 1 2 3 4 5 6 7 8 Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Віцэ-прэзідэнты РАН
Асобы
Памерлі ў 1904 годзе
Нарадзіліся ў Саратаве
Аўтары Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона
Выкладчыкі СПбДУ
Члены РАН
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Перакладчыкі Расійскай імперыі
Нарадзіліся 18 красавіка
Вучоныя паводле алфавіта
Пахаваныя на Новадзявочых могілках (Санкт-Пецярбург)
Нарадзіліся ў 1833 годзе
Выпускнікі СПбДУ
Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
Нарадзіліся 6 красавіка
Археографы Расійскай імперыі
Панславісты
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Памерлі 9 снежня
Літаратуразнаўцы Расійскай імперыі
Правадзейныя стацкія саветнікі
Памерлі 22 снежня
Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»