wd wp Пошук:

Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў.

Міхаіл Аляксеевіч Дзмітрыеў (1832, Пецярбург — 14 (26) мая 1873, Гродна) — этнограф, фалькларыст, педагог. Дырэктар народных вучылішчаў Гродзенскай губерні, стацкі саветнік.

Жыццяпіс

Скончыў Галоўны педагагічны інстытут у Пецярбургу. З 1853 настаўнік Навагрудскага дваранскага вучылішча, затым дырэктар Навагрудскай гімназіі. Першы дырэктар Гродзенскай дырэкцыі народных вучылішч (1867—1873). Член Рускага геаграфічнага таварыства. Пахаваны ў Гродна на праваслаўных могілках каля Свята-Марфінскай царквы[1], злева ад яе алтарнай часткі, на вуліцы Іерусалімскай (цяпер вул. Антонава).

Дзейнасць

Даследаваў матэрыяльную і духоўную культуру сялян Гродзенскай губерні. Збіраць фальклор пачаў у 1850-я гады, М. А. Дзмітрыеў аўтар рукапісу Імператарскай Акадэміі навук «Алфавітны паказальнік асаблівых слоў і казак сялян Навагрудскага павета» (1858). Работа М. А. Дзмітрыева як фалькларыста-збіральніка была даволі плённай, з 1860-х вялікая колькасць артыкулаў з яго матэрыяламі ў друку, яны выходзілі ў рэгіянальных губернскіх ведамасцях, у т. л. і ў Гродзенскіх губернскіх ведамасцях.

Шырока вядомы сталі працы М. А. Дзмітрыева: «Вясельны абрад у вёсках Навагрудскага павета», «Некалькі звестак пра дамашні побыт сялян Паўночна-Заходніх губерняў» (яе якасць і каштоўнасць адзначыў Я. Карскі), «Збор песень, казак, абрадаў і звычаяў сялян Паўночна-Заходняга краю» (Вільня, 1869), «Абрады і звычаі заходне-рускіх сялян», «Вопыт збірання песень і казак сялян Паўночна-Заходняга краю». Казкі, сабраныя Дзмітрыевым, былі ўключаны ў самы аўтарытэтны зборнік народных казак «Рускія народныя казкі» А. М. Афанасьева (напрыклад, № 5, 26, 91, 126, 134).

Частка рукапісаў М. Дзмітрыева зберагаецца ў архіве Рускага геаграфічнага таварыства, бібліятэцы РАН у Санкт-Пецярбургу і ў Цэнтральным гістарычным архіве Літвы (Вільнюс). Асобныя адбіткі артыкулаў Дзмітрыева з Гродзенскіх губернскіх ведамасцей зберагаюцца ў Дзяржаўнай публічнай бібліятэцы ім. М. Е. Салтыкова-Шчадрына ў Санкт-Пецярбургу і Расійскай дзяржаўнай бібліятэцы ў Маскве.

Прызнанне

За навуковую дзейнасць М. Дзмітрыеў узнагароджаны срэбным медалём Рускага Імператарскага геаграфічнага таварыства.

Бібліяграфія

Зноскі

  1. В. Н. Черепица. ПРАВОСЛАВНЫЙ НЕКРОПОЛЬ (С ДРЕВНЕЙШИХ ВРЕМЕН ДО НАЧАЛА XX ВЕКА)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (13):
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1832 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1873 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў Гродне
Катэгорыя·Этнографы Беларусі
Катэгорыя·Фалькларысты Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Галоўнага педагагічнага інстытута
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Праваслаўных могілках Гродна
Катэгорыя·Памерлі 26 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу