wd wp Пошук:

Белавія

«Белавія» (англ.: Belavia Belarusian Airlines) — нацыянальная авіякампанія Беларусі. Усе 100% акцый прыналежаць дзяржаве.

«Белавія» мае 50 прадстаўніцтваў па-за межамі краіны,[1] з’яўляецца сябрам Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту (IATA) і Еўрапейскай асацыяцыі рэгіянальных авіякампаній (ERAA).

29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“», у выніку чаго з назвы было выкраслена слова «Нацыянальная». Паводле прэс-службы «Белавіі» будзе праведзена праца па вяртанні авіякампаніі статуса нацыянальнага авіяперавозніка.[2]

Гісторыя

Ту-134А пад бел-чырвона-белым сцягам (Франкфурт-на-Майне, 1994 год)

Беларуская грамадзянская авіяцыя бярэ свой пачатак з 7 лістапада 1933 года, калі адбылося адкрыццё Мінскага аэравакзала, у якім вясной 1934 года прыназемліліся тры першыя самалёты По-2. У 1936 годзе быў адкрыты першы паштова-пасажырскі рэйс паміж Мінскам і Масквой.

У 1961—1983 гадах адбываецца папаўненне паветранага флоту Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі: быў набыты турбавінтавы самалёт Ан-10, рэактыўны пасажырскі самалёт Ту-124, пачалася эксплуатацыя самалёта Ту-134А. У 1983 годзе ва ўласнасць Мінскай авіяцыйнай тэхнічнай базы перайшоў першы самалёт Ту-154.

Пасля распаду СССР і набыцця незалежнасці Рэспублікай Беларусь у 1991 годзе было створана Беларускае аб’яднанне грамадзянскай авіяцыі «Белавія», якое атрымала ў спадчыну парк паветраных суднаў што належалі Беларускаму ўпраўленню грамадзянскай авіяцыі. У структуру аб’яднання ўваходзілі ўсе прадпрыемствы грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь.

5 сакавіка 1996 года была праведзена рэарганізацыя Беларускага аб’яднання грамадзянскай авіяцыі «Белавія», у выніку якой была створана Нацыянальная авіякампанія «Белавія». Флот новай авіякампаніі складаўся з самалётаў Ту-154 і Ту-134А.

У 1998 годзе адбылося аб’яднанне авіякампаній «Белавія» і «Мінскавія», у выніку якога на баланс «Белавіі» паступілі самалёты Ан-24, Ан-26 і Як-40.

У 2000 годзе адбылося аб’яднанне «Белавія» і «Магілёўавія».

У 2002 годзе была падпісана першая код-шэрынгавая ўгода з Austrian Airlines. Першы заходні самалёт у «Белавіі» з’явіўся ў 2003 годзе — у аператыўны лізінг быў узяты Boeing 737-500 (бартавы нумар EW-250PA).

29 студзеня 2014 года РУП «Нацыянальная авіякампанія „Белавія“» было рэарганізавана ў ААТ «Авіякампанія „Белавія“».

24 снежня 2019 года «Белавія» сустрэла 4-мільённага пасажыра.[3]

Пасля інцыдэнту з Boeing 737-8AS, 24 мая 2021 года міністр транспарту Вялікабрытаніі Грант Шапс паведаміў, што Вялікабрытанія прыпыніла дзейнасць ліцэнзіі «Belavia», а Управа цывільнай авіацыі Вялікабрытаніі парэкамендавала авіякампаніям пазбягаць паветранай прасторы Беларусі «дзеля бяспекі пасажыраў». У той жа час, у сувязі з тым, што улады Літвы забаранілі рэйсы Belavia у/з літоўскіх аэрапортаў, авіякампанія адмяніла палёты ў Вільнюс на месяц.

У сувязі з міграцыйным крызісам 2 снежня 2021 года «Белавія» трапіла ў чорны спіс Еўрасаюза[4]. 20 снежня кампанію ў свой санкцыйны спіс уключыла Швейцарыя[5]. 22 снежня да адпаведнага пакета санкцый ЕС далучыліся Албанія, Ісландыя, Ліхтэнштэйн, Нарвегія, Паўночная Македонія, Сербія, Чарнагорыя[6][7].

Паказчыкі дзейнасці

Цэнтральны офіс авіякампаніі «Белавія» (Мінск, Беларусь)

Структура рэалізацыі паслуг

Удзельная вага паслуг, якія робіць «Белавія»:

Статыстыка

2009 2010 2011 2012 2013 2014 2015 2016 2017 2018 2019
ЗАРОБАК млн дол 119 151 300
ПРЫБЫТАК млн дол 2,9 7,9
ЧЫСТЫ ПРЫБЫТАК млн дол 0,7 2,7 12
ПАСАЖЫРЫ тыс 968 1 036 1 284 1 612 2 488 3 008 3 386
САМАЛЁТЫ у канцы года 26 31
КІРУНКІ у канцы года 49 56
крыніцы [8] [9] [10] [11][12] [3]

Сістэма тарыфаў

«Белавія» істотна змяніла сваю бізнес-мадэль, перайшоўшы 18 лістапада 2019 года на брэндаваную структуру тарыфаў якая дазваляе пасажырам самастойна выбіраць набор паслуг для пералёту.[13] У рамках новай канцэпцыі авіякампанія павялічыла вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг і ўвяла так званую палітыку тарыфных брэндаў, што мае на ўвазе распадзел кошту квіткоў залежна ад набору паслуг на борце.

У новай сістэме тарыфаў даступныя безбагажныя тарыфы. Колькасць месцаў і кошт авіяквіткоў у розных тарыфных брэндах залежаць ад умяшчальнасцi паветранага судна, колькасці пасажыраў на рэйсе і іншых фактараў. Розніца паміж коштам безбагажнага пералёту і мінімальным коштам квітка з багажом па маршруце «туды-назад» складае да 65 еўра залежна ад кірунку.

Усе тарыфы авіякампаніі падзеленыя на пяць груп: Прома, Лайт, Смарт, Флекс, Бізнес.

КЛАС АБСЛУГОЎВАННЯ ЭКАНАМІЧНЫ БІЗНЕС
ГРУПА ТАРЫФАЎ ПРОМА ЛАЙТ СМАРТ ФЛЕКС БІЗНЕС
РУЧНАЯ ПАКЛАЖА 1 месца × 10 кг 1 месца × 10 кг 1 месца × 10 кг 1 месца × 10 кг 2 месца × 10 кг
БАГАЖ 1 месца × 23 кг 1 месца × 32 кг 2 месца × 32 кг
НАЛІЧВАННЕ БАЛАЎ BELAVIA LEADER 50% балаў 100% балаў 100% балаў 150% балаў 200% балаў
СПАРТЫЎНЫ РЫШТУНАК платна платна бясплатна бясплатна бясплатна
ВЫБАР МЕСЦА Ў САЛОНЕ платна платна бясплатна бясплатна бясплатна
ЗМЯНЕННЕ КВІТКА ДА ВЫЛЕТУ забаронена 50 € 30 € бясплатна бясплатна
ПАСЛЯ ВЫЛЕТУ забаронена забаронена 30 € бясплатна бясплатна
ЗВАРОТ КВІТКА ДА ВЫЛЕТУ забаронена забаронена 50 € бясплатна бясплатна
ПАСЛЯ ВЫЛЕТУ забаронена забаронена 100 € бясплатна бясплатна
ПРЫЯРЫТЭТНАЕ СЯДАННЕ
БІЗНЕС-ЗАЛА
АСОБНАЯ СТОЙКА РЭГІСТРАЦЫІ
ЗНІЖКА ДЛЯ ДЗЯЦЕЙ (2-12 ГАДОЎ) 25% 25% 25% 25%

Кірункі

Рэгулярныя кірункі Belavia

Геаграфія лётаў

Геаграфія рэгулярных рэйсаў (усе рэйсы за выняткам чартарных) авіякампаніі «Белавія» налічвае 56 кірункаў у 30 краінах. Усе рэгулярныя рэйсы выконваюцца з Нацыянальнага аэрапорта «Мінск». У летнім раскладзе рэгулярныя рэйсы таксама выконваюцца з гомельскага і брэсцкага аэрапортаў.

Чартарныя рэйсы выконваюцца з Мінска і ўсіх абласных аэрапортаў рэспублікі.

Зімовы расклад 2019/2020 дзейнічае з 27 кастрычніка па 28 сакавіка.[14]

Краіна Горад Аэрапорт Заўвагі Крыніцы
 ААЭДубайАэрапорт Дубайчартарны
 АзербайджанБакуГейдара Аліева
 АрменіяЕрэванЗвартноц
Аўстрыя АўстрыяВенаШвехатз 29 сакавіка 2020[15]
 БалгарыяБургасАэрапорт Бургассезонны чартарны
ВарнаАэрапорт Варнасезонны чартарны
 Беларусь Брэст Аэрапорт Брэст сезонны
Гомель Аэрапорт Гомель сезонны
Мінск Нацыянальны аэрапорт Мінск хаб
 Бельгія Брусель Шарлеруа
 Венгрыя Будапешт Ферэнца Ліста
 Вялікабрытанія Лондан Гэтвік
Манчэстэр Аэрапорт Манчэстэр сезонны
 Германія Берлін Шонефельд
Гановер Лангенгаген
Мюнхен Аэрапорт Мюнхен [16]
Франкфурт-на-Майне Аэрапорт Франкфурт-на-Майне
 Грузія Батумі Аляксандра Картвелі
КутаісіДавіда Будаўнікаспынены
Тбілісі Шата Руставелі
 ГрэцыяІракліянАэрапорт Іракліянсезонны чартарны
ПатрыАэрапорт Араксассезонны чартарны
 ЕгіпетХургадаАэрапорт Хургадачартарны
Шарм-эль-ШэйхАэрапорт Шарм-эль-Шэйхчартарны
Ізраіль Ізраіль Тэль-Авіў Бен-Гурыёна
 ІранТэгеранІмама Хамейніспынены
Іспанія Іспанія Барселона Эль-Прат
РэусАэрапорт Рэусз 4 чэрвеня 2020[17]
 Італія Мілан Мальпенса
Рым Ф’юмічына
 КазахстанАктауАэрапорт Актауз 2 чэрвеня 2020[18]
Алматы Аэрапорт Алматы
Караганда Сары-Арка сезонны
Нур-Султан Нурсултана Назарбаева
Паўладар Аэрапорт Паўладар сезонны
 Кіпр Ларнака Аэрапорт Ларнака
 ЛатвіяРыгаАэрапорт Рыга
 Ліван Бейрут Рафіка Харыры
 Літва Вільнюс Аэрапорт Вільнюс
Паланга Аэрапорт Паланга сезонны
 Малдова Кішынёў Аэрапорт Кішынёў
 Нідэрланды Амстэрдам Схіпхол
 ПольшчаВаршаваФрыдэрыка Шапена
 Расія Варонеж Аэрапорт Варонеж
ЕкацярынбургКальцоваспынены[19]
Казань Аэрапорт Казань
Калінінград Храброва
Краснадар Пашкаўскі
Масква Дамадзедава
Жукоўскі
Шарамецьева [20]
Ніжні Ноўгарад Стрыгіна
НовасібірскТалмачоваспынены[19]
Растоў-на-Доне Платаў
СамараКурумачспынены[19]
Санкт-Пецярбург Пулкава
Сочы Аэрапорт Сочы
 Сербія Бялград Ніколы Тэслы
 Туркменістан Ашгабат Аэрапорт Ашгабат
 ТурцыяАнтальяАэрапорт Антальясезонны чартарны
ІзмірАднана Мендэрэсасезонны чартарны
СтамбулАэрапорт Стамбул
 Украіна Адэса Аэрапорт Адэса
Кіеў Барыспаль
Жуляны
Львоў Аэрапорт Львоў
Харкаў Аэрапорт Харкаў
 Фінляндыя Хельсінкі Вантаа
 Францыя Ніца Блакітны Бераг сезонны
Парыж Руасі
 ЧарнагорыяЦіватАэрапорт Ціватсезонны чартарны
Чэхія Чэхія Прага Вацлава Гавела
 ШвейцарыяЖэневаАэрапорт Жэнева
 Швецыя Стакгольм Арланда
 ЭстоніяТалінЛенарта Меры[21]

Пагадненні аб адзіным кодзе

«Белавія» мае пагадненні аб адзіным кодзе з наступнымі авіякампаніямі:[22]

Флот

Boeing 737-800
Embraer E195

Флот «Белавіі» налічвае 31 самалёт трох вытворцаў: Boeing, Bombardier і Embraer. Сярэдні ўзрост самалётаў складае 12,5 года.[27]

Згодна з праграмай панаўлення флоту на 2019—2020 гады, «Белавія» мае набыць у лізінг 7 новых самалётаў Boeing 737 MAX 8 і 5 новых самалётаў Embraer E-Jet у лізінгавай кампаніі Nordic Aviation Capital. Прыбыццё апошняга з 5 самалётаў Embraer запланаванае на красавік 2020 года.[27] З прычыны прыпынення палётаў Boeing 737 MAX, набыццё гэтага самалёта адтэрмінаванае да 2020 года.

Пасля 2020 года плануецца набыццё ў лізінг самалётаў Embraer сямейства E-Jet E2.[28]

Флот Belavia
Самалёт Колькасць Заказана Пасажыры Заўвагі
C Y Разам
Boeing 737-300 5 148 148 EW-254PA у ліўрэі World of Tanks
Boeing 737-500 6 8 112 120
Boeing 737-800 7 2 189 189
Boeing 737 MAX 8 7
Bombardier CRJ200 2 50 50
Embraer E175 4 1 12 64 76
Embraer E195 7 11 96 107 EW-400PO у ліўрэі World of Tanks
31 10

Сервіс

«Белавія» супольна з Нацыянальным аэрапортам «Мінск» прапануе паслугу Drop-off — сервіс самастойнай здачы пасажырам свайго багажу.[29] Паслуга даступная толькі пад простыя пералёты (недаступная пасажырам якія вандруюць транзітам). Сервіс Drop-off дазваляе пасажырам максімальна скараціць час рэгістрацыі на рэйс (рэгістрацыя на рэйс пачынаецца за дзве гадзіны да вылету), вызваляе ад неабходнасці прастойваць у чэргах і робіць знаходжанне ў аэрапорце больш выгодным.

Інцыдэнты

Зноскі

  1. Кантакты (бел.) . Belavia. Праверана 13 сакавіка 2018.
  2. Процесс акционирования “Белавиа” завершен(руск.) . Дайджест. АвиаПорт (30 студзеня 2014). Праверана 13 сакавіка 2018.
  3. 1 2 “Белавиа” чествовала 4-миллионного пассажира за год(руск.) . БелТА (24 снежня 2019). Праверана 24 снежня 2019.
  4. ЕС прыняў пяты пакет санкцый супраць Беларусі ў сувязі з міграцыйным крызісам (нявызн.). Наша Ніва (2 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  5. Searching for subjects of sanctions
  6. Яшчэ некалькі еўрапейскіх краін далучыліся да пятага санкцыйнага пакета Еўразвязу, у тым ліку прарасійская Сербія (нявызн.). Наша Ніва (23 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  7. Declaration by the High Representative on behalf of the European Union on the alignment of certain countries concerning restrictive measures in view of the situation in Belarus(англ.) . Савет Еўрапейскага саюза (22 снежня 2021). Праверана 23 снежня 2021.
  8. Нацыянальная авіякампанія “Белавія” падвяла вынікі дзейнасці за 2012 г. (бел.) . Навіны. Belavia (1 студзеня 2013). Праверана 4 сакавіка 2018.
  9. «Белавиа» подвела итоги деятельности за 2013 год(руск.) . Навіны. Belavia (4 студзеня 2014). Праверана 4 сакавіка 2018.
  10. Авіякампанія «Белавія» падвяла вынікі працы за 2016 год (бел.) . Belavia (8 лютага 2017). Праверана 15 снежня 2019.
  11. «Белавиа» впервые перевезла трехмиллионного пассажира с начала года(руск.) . Навіны. Belavia (30 снежня 2017). Праверана 16 студзеня 2018.
  12. “Мы не планируем создавать свой лоукост”. “Белавиа” в 2017 году заработала 12 миллионов долларов(руск.) . Общество. Tut.by (14 лютага 2018). Праверана 4 сакавіка 2018.(недаступная спасылка)
  13. Белавія павялічвае памер ручной паклажы i уводзіць брэндаваную сiстэму тарыфаў (бел.) . Навіны. Belavia (18 лістапада 2019). Праверана 7 снежня 2019.
  14. Белавія пераходзіць на зімовы расклад (бел.) . Belavia (25 кастрычніка 2019). Праверана 10 лістапада 2019.
  15. Адкрыццё рэйса ў Вену (бел.) . Belavia (4 студзеня 2020). Праверана 8 студзеня 2020.
  16. Белавія выканала першы палёт у Мюнхен (бел.) . Belavia (15 ліпеня 2019). Праверана 13 снежня 2019.
  17. Адкрыццё рэйса ў Реус (бел.) . Belavia (9 студзеня 2020). Праверана 10 студзеня 2019.(недаступная спасылка)
  18. Адкрыццё рэйса ў Актау (бел.) . Belavia (8 студзеня 2020). Праверана 10 студзеня 2019.(недаступная спасылка)
  19. 1 2 3 Архіўная копія(руск.)  (недаступная спасылка). Общество. Tut.by (14 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2018. Праверана 19 кастрычніка 2018.
  20. “Белавія” адкрыла рэйсы з Шарамеццева (бел.) . Belavia (22 красавіка 2019). Праверана 13 снежня 2019.
  21. Cёння Белавія паляцела ў Талін (бел.) . Belavia (30 траўня 2019). Праверана 13 снежня 2019.
  22. Авіякампаніі-партнёры (бел.) . Belavia. Праверана 14 студзеня 2018.
  23. Белавіа і AZAL падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі (бел.) . Навіны. Belavia (19 кастрычніка 2018). Праверана 28 кастрычніка 2018.
  24. Авиакомпании “Белавиа” и Etihad Airways подписали код-шеринговое соглашение(руск.) . Грамадства. БелТА (31 траўня 2013). Праверана 4 лістапада 2018.
  25. Belavia і Turkish Airlines падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі Мінск-Стамбул (бел.) . Навіны. Belavia (2 траўня 2018). Праверана 10 траўня 2018.
  26. Белавиа и Уральские Авиалинии подписали соглашение о совместной эксплуатации авиалиний(руск.) . Навіны. Belavia (30 ліпеня 2018). Праверана 3 жніўня 2018.
  27. 1 2 Новый Embraer-195 пополнил флот Белавиа(руск.) . Belavia (14 снежня 2019). Праверана 20 снежня 2019.
  28. Флот “Белавиа” в ближайшие два года пополнят пять Embraer и шесть Boeing(руск.) . Эканоміка. БелТА (31 кастрычніка 2018). Праверана 7 лістапада 2018.
  29. Нацыянальны аэрапорт Мінск сумесна з авіякампаніяй “Белавія” запускае новы сэрвіс Drop-off (бел.) . Belavia (16 верасня 2019). Праверана 22 снежня 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Авіякампаніі паводле алфавіта
Катэгорыя·Беларускія юрыдычныя асобы ў Чорным спісе ЕС
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Кампаніі Мінска
Катэгорыя·Кампаніі, заснаваныя ў 1996 годзе
Катэгорыя·Дзяржаўныя авіякампаніі
Катэгорыя·Авіякампаніі Беларусі