wd wp Пошук:

Аэрапорт Барселона-Эль-Прат

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барселона (значэнні).

Міжнародны аэрапорт Барселона-Эль-Прат (катал.: Aeropuerto de Barcelona-El Prat) — міжнародны аэрапорт, найбуйнейшы ў Каталоніі і другі па пасажыраабароце у Іспаніі.

Аэрапорт размешчаны прыблізна за 10 км на паўднёвы захад ад цэнтра Барселоны ў муніцыпалітэце Эль-Прат-дэ-Льёбрэгат. У 2008 годзе паслугамі аэрапорта скарысталіся 30.208.134 пасажыры. Маршрут у аэрапорт Мадрыд-Барахас з’яўляецца найбуйнейшым у свеце па колькасці пасажыраў. Аднак, з лютага 2008 года была ўведзена AVE — высакахуткасная чыгуначная магістраль паміж гарадамі, і колькасць авіярэйсаў пачала памяншацца.

16 чэрвеня 2009 г. адкрыўся новы тэрмінал аэрапорта плошчай у 544 тыс. км, які атрымаў назву Т1 і пабудаваны па праекце архітэктара Рыкарда Бафіля. Сёння міжнародны аэрапорт Барселоны мае 3 УПП даўжынёй ад 2540 м да 3352 м, дзве — асфальтавыя і адна бетонная.

Для авіякампаніі Vueling Airlines аэрапорт Барселоны з’яўляецца цэнтральным, для Spanair, Air Europa і Iberia Airlines — адным з найважнейшых вузлоў. Акрамя пасажырскіх рэйсаў аэрапорт прымае і адпраўляе таксама грузавыя.

У цяперашні момант у аэрапорце дзейнічаюць два тэрміналы Т1 і Т2, апошні быў пабудаваны нашмат раней і ўключае ў сябе тры сектары А, В і С. Паміж тэрміналамі курсіруе бясплатны аўтобус-шатл, а ад чыгуначнай станцыі паблізу тэрмінала Т2 арганізаваны шатл да новага тэрмінала Т1 .

Аэрапорт з Барселонай звязваюць хуткасная аўтамагістраль, чыгунка і аўтобус.

Зноскі

  1. https://wwwssl.aena.es/csee/ccurl/126/154/Estadisticas_provisional_2020.xls

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Транспарт Барселоны
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Аэрапорты Іспаніі
Катэгорыя·З’явіліся ў 1918 годзе