wd wp Пошук:

Ту-154

Ту-154 у трох праекцыях

Ту-154 (па кадыфікацыі НАТА: Careless — «Бесклапотны», на слэнгу савецкіх пілотаў — «Паўрубель», «Туполь», «Вялікая Тушка», або «Аўрора»[2]) — рэактыўны пасажырскі самалёт з трыма рухавікамі, разлічаны на 152—180 пасажыраў, для авіяліній сярэдняй працягласці, распрацаваны ў 1960-х гадах у СССР у доследным канструктарскім бюро «Туполев».

Першы палёт выкананы 3 кастрычніка 1968 года. Вырабляўся серыйна з 1970[3] па 1998 год, перажыўшы некалькі мадэрнізацый. Тэмп выпуску часам дасягаў пяці машын у месяц. З 1998 па 2013 гады вялася дробнасерыйная вытворчасць самалётаў Ту-154М на самарскім заводзе «Авіякар». У лютым 2013 года завод паведаміў аб заканчэнні, з выпускам борта № 998, вытворчасці самалёта дадзенага тыпу[4].

Самы масавы савецкі рэактыўны пасажырскі самалёт, які да канца першага дзесяцігоддзя XXI стагоддзя заставаўся адным з асноўных самалётаў на маршрутах сярэдняй дальнасці[5]. Самы кароткі беспасадкавы маршрут, на якім выкарыстоўваецца Ту-154, — Ташкент — Наманган (189 км), а самы працяглы — Масква — Нерунгры (Якуція).

Вытворчасць

У перыяд з 1970 па 1998 год пабудавана 918 самалётаў сямейства Ту-154.

19 лютага 2013 года серыйная вытворчасць Ту-154 была спынена — на Самарскім авіяцыйным заводзе «Авіякор» (былы Куйбышаўскі авіяцыйны завод, які будаваў Ту-154 пачынаючы з 1970-х гадоў) быў выпушчаны апошні самалёт сямейства з завадскім нумарам 998, дадзены борт перададзены міністэрству абароны РФ. Пасля гэтага на заводзе ў Самары будуць працягваць выконвацца рэгламентныя работы, капрамонты і розныя аперацыі па прадаўжэнню рэсурса самалётаў.

Самалёт Ту-154 стаў самым масавым рэактыўным пасажырскім самалётам у СССР[6][7][8]. 150 самалётаў былі экспартаваныя.

Страты самалётаў

Усяго ў аварыях і катастрофах страчана 72 самалёта Ту-154[9], загінула 3263 чалавека.

Найбуйнейшая катастрофа ў гісторыі Ту-154 (і ўсёй савецкай авіяцыі) адбылася 10 ліпеня 1985 года пад Учкудукам. Перагружаны самалёт зваліўся ў штопар па віне экіпажа. На борце знаходзілася 200 чалавек, усе яны загінулі.

Зноскі

  1. Рэестр самалётаў тыпа «Тупалеў». Ту-154. // russianplanes.net
  2. В.
  3. Елізавета Кузняцова. «Авиякор» развітаўся з Ту-154. — Вытворчасць легендарнага савецкага самалёта спынена. Газета «Коммерсантъ» // kommersant.ru (19 февраля 2013 года_
  4. У Самары завяршаецца серыйная вытворчасць савецкага рэактыўнага пасажырскага самалёта Ту-154. Інфармацыйнае агенцтва Расіі «ТАСС» // itar-tass.com (19 лютага 2013 года)
  5. Наталля Славіна. Як гінуць самалёты. «Расійская газета» // rg.ru (25 жніўня 2006 года)
  6. Ту-154
  7. А.
  8. Ту-154
  9. Aviation Safety Network > ASN Aviation Safety Database > ASN Aviation Safety Database results

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пасажырскія самалёты
Катэгорыя·Самалёты СССР
Катэгорыя·Самалёты Тупалева
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Паветраныя судны паводле алфавіта
Катэгорыя·Паветраныя судны, якія здзейснілі першы палёт у 1968 годзе