wd wp Пошук:

Міжнародны аэрапорт Сочы

Аэрапорт Сочы (Адлер) (IATA: AERICAO: URSS) — міжнародны аэрапорт горада Сочы, Краснадарскі край. Найбуйнейшы вузел мясцовых і міжнародных авіяліній ў Паўднёвай Федэральнай акрузе Расіі (разам з аэрапортам Краснадара). Абслугоўвае найбуйнейшы расійскі курорт, яго агламерацыі (уключаючы Туапсэ), іншыя размешчаныя паблізу тэрыторыі і Абхазію з агульным пастаянным насельніцтвам больш за 700 тыс.чал. Мае статус аэрапорта федэральнага значэння[2].

Аэрапорт займае 7-е месца ў Расіі па пасажыраабароце (4,1 млн пасажыраў) пасля маскоўскіх Шарамеццева, Дамадзедава, Унукава, пецярбургскага Пулкава, аэрапорта Сімферопаль і екацярынбургскага Кальцова. Адлегласць ад аэрапорта да Масквы — каля 1360 км, час у палёце 2 гадзіны.

Эксплуатантам аэрапорта з’яўляецца ААТ «Міжнародны аэрапорт Сочы». Уваходзіць у аэрапортавы холдынг Базэл Аэра.

Зноскі

  1. https://www.favt.ru/public/materials//7/3/1/0/c/7310ce947182b9a1da6b2f757d1f9329.xlsx
  2. Распоряжение Правительства Российской Федерации от 20 апреля 2016 года № 726-р «Об утверждении перечня аэропортов федерального значения»
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аэрапорты Расіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі, узнагароджаныя ордэнам Працоўнага Чырвонага Сцяга
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Будынкі і збудаванні Сочы