wd wp Пошук:

Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа

Аэрапорт Хельсінкі-Ванта

Краіна:
Рэгіён:
Фінляндыя
Усіма
Тып: грамадзянскі
Код ІКАА:
Код ІАТА:
EFHK
HEL
Вышыня:
Каардынаты:
+55 м
60°19′02″ пн. ш. 024°57′48″ у. д. HGЯO
Пасажыразварот (год): 13,4 млн. (2008)[1]
Мясцовы час: UTC
Час працы: кругласутачна
Эксплуатант: Finavia
Сайт: helsinki-vantaa.fi/home ru?


Узлётна-пасадачныя палосы (УПП)
Нумар Памеры Пакрыццё
04R/22L 3,440 м асфальт
04L/22R 3,060 м асфальт
15/33 2,901 м асфальт
Спіс аэрапортаў

Аэрапорт Хельсінкі-Вантаа (фінск.: Helsinki-Vantaan lentoasema, шведск.: Helsingfors-Vanda flygplats) — міжнародны аэрапорт горада Хельсінкі, сталіцы Фінляндыі. Размешчаны ў прыгарадзе Хельсінкі — Вантаа, прыкладна за 19 кіламетраў на поўнач ад цэнтра Хельсінкі. Аэрапорт першага класа, мае тры УПП і можа прымаць большасць сучасных тыпаў паветраных судоў (у тым ліку Airbus A340 і Airbus A350). Праз аэрапорт Хельсінкі-Вантаа праходзіць больш за 90 % міжнародных рэйсаў Фінляндыі. Аэрапорт прымае самалёты больш за 30 авіякампаній.

Аэрапорт з’яўляецца базавым аэрапортам, а таксама хабам для мясцовых і міжнародных рэйсаў авіякампаніі Finnair — фінскага нацыянальнага перавозчыка, які ўваходзіць у альянс Oneworld. Хельсінкі-Вантаа выконвае функцыі аэрапорта базавання і хаба для фінскай авіякампаніі-дыскаўнтэра Blue1 — фінскага рэгіянальнага падраздзялення SAS. У аэрапорце таксама базуюцца кампаніі Air Finland і Finncomm Airlines.

Авіяполіс — новы міжнародны бізнес-парк, які прымыкае да тэрыторыі аэрапорта Хельсінкі-Вантаа, з’яўляецца пляцоўкай для дзейнасці вялікай колькасці кампаній, звязаных з абслугоўваннем аэрапорта. Таксама каля аэрапорта размешчаны некалькі гатэляў і музей фінскай авіяцыі.

Аэрапорт быў пабудаваны на ўскраіне населенага пункта Вантаа для абслугоўвання летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года.

Зноскі

  1. Finavia – Пасажыраабарот па аэрапортах у 2008 годзе (англ.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Аэрапорты Фінляндыі
Катэгорыя·Транспарт Хельсінкі
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле