wd wp Пошук:

Міжнародны аэрапорт імя Шарля дэ Голя

Міжнародны аэрапорт Руасі-Шарль-дэ-Голь (фр.: Aéroport Paris-Charles-de-Gaulle) — аэрапорт, размешчаны за 25 км на паўночны ўсход ад Парыжа, быў спраектаваны Полем Андро і адкрыты 8 сакавіка 1974 года.

З’яўляецца галоўным аэрапортам Францыі і адным з двух асноўных аэрапортаў Парыжа (другі размешчаны на поўдзень ад горада аэрапорт Арлі). Па пасажырапатоку ўваходзіць у дзесятку найбуйнейшых аэрапортаў свету. Названы ў гонар Шарля дэ Голя (1890—1970), генерала і прэзідэнта Францыі.

Аэрапорт мае чатыры ўзлётна-пасадачныя паласы (бетонную даўжынёй 2700 м і тры асфальтавыя — 2700 м, 4200 м, 4215 м) і дзевяць тэрміналаў: 1, 2A, 2B, 2C, 2D, 2Е, 2F, 2G, 3. Першы тэрмінал (у форме васьмінога) старэйшы. Другі тэрмінал пабудаваны пазней для авіякампаніі Air France, але на цяперашні момант прымае самалёты і іншых кампаній. Трэці тэрмінал выкарыстоўваецца галоўным чынам чартарнымі і бюджэтнымі авіякампаніямі, мае абмежаваны набор паслуг і не мае тэлетрапаў. Сувязь паміж тэрміналамі ажыццяўляецца бясплатнымі аўтобусамі-шатламі (Navettes Aeroport), якія курсіруюць кожныя сем хвілін. У аэрапорце знаходзіцца мноства бараў, рэстаранаў і крамаў.

Асноўны перасадачны вузел (хаб) нацыянальнай авіякампаніі Air France. Штодзень прымае і адпраўляе звыш 1400 рэйсаў больш чым 100 авіякампаній. Абслугоўвае каля 150 000 пасажыраў у дзень.

Зноскі

  1. https://www.aeroport.fr/uploads/documents/oct-nov-dec-2018.pdf.pdf
  2. https://presse.groupeadp.fr/trafic-passagers-2019/?lang=fr
  3. https://www.aeroport.fr/uploads/documents/statistiques-oct-nov-dec-2019.pdf
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Аэрапорты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аэрапорты, названыя ў гонар людзей
Катэгорыя·Транспарт Парыжа
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Аэрапорты Францыі