wd wp Пошук:

Барыс Дзмітрыевіч Грэкаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Грэкаў. Барыс Дзмітрыевіч Грэкаў (21 кастрычніка (3 мая) 1882, Міргарад, Палтаўская губерня, Расійская імперыя — 9 верасня 1953, Масква, СССР) — савецкі гісторык і грамадскі дзеяч[5], заснавальнік і загадчык кафедры рускай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта Пермскага ўніверсітэта[ru] (19161918), член-карэспандэнт АН СССР (з 12 лютага 1934 года), акадэмік (з 1 чэрвеня 1935 года), член Балгарскай і Польскай АН (з 1947 года)[5]. Ганаровы член АН БССР. Доктар філасофіі Пражскага ўніверсітэта[5]. З 1939 года — член АА СССР[ru].

Дырэктар Інстытута гісторыі[ru] ў Ленінградзе (з 1936) і ў Маскве (з 1938). З 1943 па 1947 год па сумяшчальніцтве — дырэктар Інстытута гісторыі матэрыяльнай культуры[ru], а з 1947 па 1951 год — дырэктар Інстытута славяназнаўства[ru]. У 1946—1953 гг. — акадэмік-сакратар Аддзялення гісторыі і філасофіі АН СССР.

Дэпутат Ленсавета[ru] XI склікання (1927—1928), ВС РСФСР[ru] II склікання (1947—1950) і ВС СССР III склікання (1950—1953). Удзельнік Руху прыхільнікаў міру[ru].

Біяграфія

Нарадзіўся ў Міргарадзе ў сям’і паштовага чыноўніка Дзмітрыя Ігнатавіча Грэкава. Пазней разам з сям’ёй пераехаў жыць у Холм (цяпер Хэлм), а затым у Грубешаў (цяпер абодва знаходзяцца ў складзе Польшчы), дзе атрымліваў сярэднюю адукацыю ў прагімназіях[ru]. З-за ліста, адпраўленага з Грубешава студэнту-медыку Маскоўскага ўніверсітэта[ru] І. А. Будзіловічу, у якім Грэкаў заяўляў аб сваім імкненні «прыняць удзел у сацыяльна-дэмакратычным руху», і які патрапіў у рукі Дэпартамента паліцыі[ru], Грэкаў быў выключаны з гімназіі на апошнім годзе навучання і быў вымушаны заканчваць сярэднюю адукацыю ў радамскай гімназіі.

У 1901 годзе ён паступіў у Імператарскі Варшаўскі ўніверсітэт[ru], дзе пазнаёміўся з вядомым гісторыкам Д. М. Петрушэўскім[ru], які аказаў значны ўплыў на станаўленне Грэкава як гісторыка. Праз чатыры гады з рэкамендацыямі Д. М. Пятрушэўскага перавёўся ў Маскоўскі ўніверсітэт, дзе яго навуковым кіраўніком быў прызначаны А. А. Кізеветэр[ru]. Аднак у сувязі з выбраннем у Дзяржаўную думу[ru] той перадаў свае справы М. К. Любаўскаму, пад кіраўніцтвам якога Грэкаў і скончыў Маскоўскі ўніверсітэт у 1907 годзе[5].

Пасля універсітэта Грэкаў быў прызначаны ў Жаночую гімназію горада Хэлм. Прапрацаваўшы некаторы час, ён звольніўся адтуль і паехаў у Санкт-Пецярбург. Тут ён уладкаваўся ў гімназію Гурэвіча[ru], Імператарскае камерцыйнае вучылішча[ru] і Екацярынінскае вучылішча[ru]. У Санкт-Пецярбургскім універсітэце пад кіраўніцтвам С. Ф. Платонава вучыўся ў магістратуры. Займаўся ў семінарыі ў А. С. Лапа-Данілеўскага[ru] (дыпламатыка прыватных актаў). У 1910—1913 гг. працаваў дырэктарам бібліятэкі Шарамецевых[ru] у сяле Міхайлаўскім[ru] (Падольскі павет[ru] Маскоўскай губерні).

У 1911 годзе дэлегатам ад Вышэйшых жаночых курсаў[ru] удзельнічаў у XV Археалагічным з’ездзе[ru] ў Ноўгарадзе. У 1913 годзе Грэкаў быў абраны ў супрацоўнікі Імператарскай археаграфічнай камісіі[ru]. У тым жа годзе абраны членам Наўгародскага таварыства аматараў старажытнасцяў. У 1913—1915 гадах па заданні камісіі правёў агляд і апісанне архіва Вялікага Ціхвінскага манастыра[ru]. У 1916—1917 гадах таксама па заданні камісіі правёў агляд і апісанне і вывез у Перм архіў Салавецкага манастыра.

7 снежня 1914 года ў Петраградскім універсітэце абараніў магістарскую дысертацыю па тэме «Наўгародскі дом Святой Сафіі (Вопыт арганізацыі і ўнутраных адносін буйной царкоўнай вотчыны)» і стаў прафесарам Пецярбургскага універсітэта, дзе да гэтага часу некалькі гадоў выкладаў на пасадзе прыват-дацэнта. Падчас Першай сусветнай вайны Барыс Дзмітрыевіч быў камандзіраваны ў Перм, дзе адкрылася аддзяленне Пецярбургскага ўніверсітэта.

У 19161918 гады — прыват-дацэнт, ардынарны прафесар, заснавальнік і загадчык кафедры рускай гісторыі гісторыка-філалагічнага факультэта Пермскага ўніверсітэта. У 1917 годзе абіраўся старшынёй Пермскай вучонай архіўнай камісіі; член-заснавальнік Таварыства філасофскіх, гістарычных і сацыяльных навук пры Пермскім універсітэце.

У 1918 годзе Грэкаў атрымаў адпачынак для працы над доктарскай дысертацыяй, з’ехаў у Крым, дзе стаў прафесарам Таўрычаскага універсітэта?! ў Сімферопалі. У 1921 годзе вучоны вярнуўся ў Петраградскі ўніверсітэт, дзе сумяшчаў выкладчыцкую працу з працай у Акадэміі навук і Цэнтральным гістарычным архіве. У гэтым жа годзе абраны ў члены Археаграфічнай камісіі.

У 1930 годзе быў арыштаваны па «Акадэмічнай справе[ru]». Хоць факт арышту вучонага і стаіць у адным шэрагу ганенняў на прадстаўнікоў акадэмічнай навукі, непасрэднай падставай для арышту сталі ілжывыя абвінавачванні ў тым, што Грэкаў, знаходзячыся ў Крыме ў 1918—1920 гг., служыў у арміі Урангеля. У рэчаіснасці ў арміі Урангеля Грэкаў не служыў (як і не служыў у арміі наогул), але быў сярод прафесуры Таўрычаскага універсітэта?!, якая вітала Урангеля пасля яго ўступлення ў Крым. Гэтыя факты атрымалі шырокую агалоску ў 1930-х гг., што прымусіла Грэкава ў далейшым пайсці на вялікія саступкі падчас «сталінскіх чыстак» і, па словах А. Г. Плахоніна, прымусіла пісаць «веды для рэжыму на заказ». Дзякуючы даручальніцтву С. Р. Тамсінскага[ru], дырэктара Гісторыка-археаграфічнага інстытута, у якім тыя гады працаваў Грэкаў, вучоны быў вызвалены, правёўшы ў зняволенні адзін месяц і тры дні.

З 1937 года дырэктар Інстытута гісторыі АН СССР, адначасова (1944-46) дырэктар Інстытута гісторыі vматэрыяльнай культуры АН СССР, у 1946-51 дырэктар Інстытута славяназнаўства АН СССР, у 1946-53 акадэмік-сакратар Аддзялення гісторыі і філасофіі АН СССР[5].

Навуковая дзейнасць

Вывучаў сацыяльна-эканамічную гісторыю Ноўгарада, феадальныя адносіны і ўнутраныя працэсы ў феадальнай вотчыне, даследаваў гісторыю Старажытнай Русі, усходніх, заходніх і паўднёвых славян, гісторыю рускага сялянства. Даказаў агульнае паходжанне рускага, украінскага і беларускага народаў, існаванне дзяржавы ў Старажытнай Русі[5].

У 1930-я гады Грэкаў пачаў вывучаць гісторыю Кіеўскай Русі, стаўшы вядомым апанентам украінскага гісторыка Міхаіла Грушэўскага, які прысвойваў спадчыну Кіеўскай Русі толькі сучаснай Украіне. Найбольш вядомай манаграфіяй Грэкава з’яўляецца кніга «Кіеўская Русь» (1939), яна была адной з трох яго работ, якія атрымалі Сталінскую прэмію. У гэтай працы, прасякнутай ідэалогіяй марксізму-ленінізму і сталінізму, Грэкаў рабіў упор на большай значнасці сельскагаспадарчай дзейнасці ў дадзеным дзяржаўным ладзе, чым важнасці камерцыйных адносін. Менавіта ён першым спрабаваў даказаць існаванне феадальнай фармацыі[ru] ў Кіеўскай Русі. У 1940 і 1947 гадах пад рэдакцыяй Грэкава выходзіць акадэмічнае выданне Рускай Праўды[6].

Усебаковыя даследаванні Кіеўскай Русі раскрывалі сутнасць эканамічнага і культурнага развіцця дзяржавы у перыяд татарскага прыгнёту. Свае пошукі ён сабраў у працах пад назвай «Культура Кіеўскай Русі» (1944) і «Расійскія сяляне з самых старажытных часоў да XVII стагоддзя» (1946). Яго самая актуальная ў наступны час праца (перавыданні якой выпускаюцца да гэтага часу) называлася «Залатая Арда», напісаная ў супрацоўніцтве з А. Ю. Якубоўскім[ru] і ўпершыню апублікаваная ў 1937 годзе. Другое (класічнае) выданне з’явілася ў 1950 годзе пад назвай «Залатая Арда і яе падзенне».

Грэкаў надаваў вялікую ўвагу збору і публікацыі мноства першакрыніц, у асаблівасці, гістарычных хронік.

Узнагароды і прэміі

Сям’я

Жонка — Грэкава Тамара Міхайлаўна, народжаная Філатава (1894—1971), гісторык.

Памяць

Асноўныя працы

Зноскі

  1. 1 2 Греков Борис Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Греков Борис Дмитриевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Boris Dmitrijevič Grekov // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
  4. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. 1 2 3 4 5 6 Греков Борис Дмитриевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 169. — 737 с.
  6. Правда Русская / Под редакцией академика Б. Д. Грекова. М. ; Л.: Издательство АН СССР, 1940—1963. Т. I: Тексты / Подгот. к печати В. П. Любимов[ru] и др. 1940; Т. II: Комментарии / Сост. Б. В. Александров и др. 1947.

Літаратура

на рускай мове

на іншых мовах

Спасылкі

Папярэднік:
Мікалай Міхайлавіч Лукін[ru]
дырэктар
Інстытута гісторыі АН СССР[ru]

1937—1953
Пераемнік:
Аркадзь Лаўровіч Сідараў[ru]
Папярэднік:
Міхаіл Іларыёнавіч Артамонаў[ru]
дырэктар
ІГМК АН СССР[ru]

1944—1946
Пераемнік:
Аляксандр Дзмітрыевіч Удальцоў[ru]
Папярэднік:
Міхаіл Іларыёнавіч Артамонаў[ru]
адказны рэдактар «КСИИМК[ru]»
1946—1947
Пераемнік:
Аляксандр Дзмітрыевіч Удальцоў[ru]
Папярэднік:
няма
дырэктар
Інстытута славяназнаўства АН СССР[ru]

1947—1951
Пераемнік:
Пётр Мікалаевіч Траццякоў
Тэмы гэтай старонкі (48):
Катэгорыя·Памерлі 9 верасня
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Акадэмікі Балгарскай АН
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 2 ступені
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета РСФСР 2 склікання
Катэгорыя·Заслужаныя дзеячы навукі Узбекскай ССР
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пахаваныя на Новадзявочых могілках
Катэгорыя·Правадзейныя члены АН СССР
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута археалогіі РАН
Катэгорыя·Аўтары падручнікаў
Катэгорыя·Гісторыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 3 склікання
Катэгорыя·Архівісты
Катэгорыя·Медыявісты
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з неактуальным шаблонам Не перакладзена
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1882 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1953 годзе
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута славяназнаўства РАН
Катэгорыя·Археографы
Катэгорыя·Гісторыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны 3 ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
Катэгорыя·Лаўрэаты Сталінскай прэміі
Катэгорыя·Выкладчыкі гістарычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Акадэмікі Акадэміі архітэктуры СССР
Катэгорыя·Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Міргарадскім павеце
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 мая
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святога Станіслава 3 ступені
Катэгорыя·Рэпрэсаваныя савецкай уладай
Катэгорыя·Выпускнікі гісторыка-філалагічнага факультэта Маскоўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Гісторыкі Расіі
Катэгорыя·Замежныя члены Польскай акадэміі навук
Катэгорыя·Выкладчыкі СПбДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Замежныя члены Балгарскай АН