wd wp Пошук:

Уладзімір Цярэнцьевіч Пашута

Уладзі́мір Цярэ́нцьевіч Пашу́та (руск.: Влади́мир Тере́нтьевич Пашу́то; 19 красавіка 1918, Петраград — 10 чэрвеня 1983) — савецкі гісторык-медыявіст. [[Доктар навук|Доктар гістарычных навук]], прафесар, сябра-карэспандэнт АН СССР (з 1976 года).

Біяграфія

Уладзімір Цярэнцевіч Пашута нарадзіўся ў сям’і вышлага з полацкіх сялян прадпрымальніка і дачкі аднаго са слугаў імператарскай сям’і. Скончыў 41-ю працоўную школу ў Петраградзе, з поспехам паступіў на гістарычны факультэт Ленінградскага дзяржаўнага ўніверсітэта, скончыўшы яго ў 1941 годзе, дзе праслухаў курсы як гістарычнага, так і філалагічнага факультэтаў.

У гады Другой сусветнай вайны знаходзіўся на камсамольскай працы. У 1945—1948 гадах — аспірант акадэміка Б. Д. Грэкава.

У 1948 годзе Уладзімір Цярэнцевіч абараніў кандыдацкую дысертацыю па гісторыі Галіцка-Валынскай Русі, якая затым стала асновай аднайменнай манаграфіі (1950 г.). Тады ж пачаў працаваць у Інстытуце гісторыі (з 1969 г. Інстытут гісторыі СССР) АН СССР.

У 1959 годзе выйшла яго манаграфія «Утварэнне Літоўскага гаспадарства» (руск.: Образование Литовского государства), на гэту тэму ў 1960 годзе была абаронена доктарская дысертацыя.

Кансультаваў Андрэя Таркоўскага пад час працы першага над фільмам «Андрэй Рублёў».

Працы па гісторыі старажытных дзяржаў на тэрыторыі СССР зрабілі В. Ц. Пашуту заснавальнікам сектару гісторыі старажытных дзяржаў у Інстытуце гісторыі СССР (1969 г.).

З 1970 года — прафесар Маскоўскага абласнога педагагічнага інстытута імя. Н. К. Крупскай.

З 1977 года адначасова быў загадчыкам аддзела гісторыі дакапіталістычных фармацыяў у Інстытуце гісторыі пры АН СССР.

У 1977 годзе заснаваў серыю навуковых каментаваных выданняў старажытных рукапісных тэкстаў пра землі і народы, якія засялялі раней Усходнюю ЕўропуДревнейшие источники по истории народов СССР», з 1993 года «Древнейшие источники по истории народов Восточной Европы»).

Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.

Памяць

З 1988 года, пятай гадавіны з дня смерці Уладзіміра Цярэнцевіча Пашуты праводзяцца навуковыя Чытанні яго памяці. Яны атрымалі агульнае найменне «Усходняя Еўропа ў старажытнасці і сярэднявеччы» (руск.: Восточная Европа в древности и средневековье), з 1992 года праводзяцца штогод пад эгідай Расійскага гуманітарнага навуковага фонду, спачатку ў Інстытуце расійскай гісторыі РАН, з 1999 года — у Інстытуце ўсеагульнай гісторыі РАН.

Старшынёй аргкамітэту ў 1988—1995 гадах былі А. П. Навасельцаў і (з 1996 года — А. А. Мельнікава).

Арганізатары канферэнцыі працягнулі навуковую традыцыю Пашуты: даследаванне гісторыі Старажытнай Русі ў шырокім міжнародным кантэксце і ў параўнанні з гісторыяй краін у той жа гістарычны перыяд.

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», медалямі.

Асноўныя працы

Аўтар шматлікіх прац (15 кніг і каля 300 навуковых артыкулаў) па гісторыі СССР эпохі феадалізму (гісторыя Расіі, Беларусі, Украіны, Прыбалтыкі), крыніцазнаўстве і гістарыяграфіі.

Зноскі

  1. 1 2 Пашуто Владимир Терентьевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Vladimiras Pašuta // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #12884843X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Члены-карэспандэнты АН СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1918 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1983 годзе
Катэгорыя·Гісторыкі СССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 красавіка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
Катэгорыя·Пахаваныя на Ваганькаўскіх могілках
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Памерлі 10 чэрвеня
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Дактары гістарычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з ручной вікіфікацыяй альма-матар у картцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пецярбургу
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»