wd wp Пошук:

Руская Праўда

Руская Праўда (стар.-руск. правда роусьская, альбо правда рускаа, тут «праўда» у значэнні лац. Iustitia, грэч. Δικαίωμα) — зборнік прававых нормаў Старажытнарускай дзяржавы, датаваны рознымі гадамі, пачынаючы з 1016. З’яўляецца асноўнай пісьмовай крыніцай рускага права. Звязаны з Яраславам Мудрым.

Першаадкрывальнікам Рускай Праўды для гістарычнай навукі з’яўляецца В. Н. Тацішчаў, які выявіў Кароткую яе рэдакцыю.

Руская Праўда ўтрымлівае нормы крымінальнага, спадчыннага, гандлёвага і працэсуальнага заканадаўства; з’яўляецца галоўнай крыніцай прававых, сацыяльных і эканамічных адносін Старажытнарускай дзяржавы.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Старажытнарускае права
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Гістарычныя крыніцы права ў Расіі
Катэгорыя·Гістарычныя крыніцы права ва Украіне
Катэгорыя·Гістарычныя крыніцы права ў Беларусі
Катэгорыя·Гісторыя права Расіі
Катэгорыя·Крыніцы сярэдневяковага права
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара