wd wp Пошук:

Малыя Ляды

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Ляды.

Малы́я Ля́ды[1] (трансліт.: Malyja Liady, руск.: Малые Ляды) — вёска ў Беларусі, на рацэ Волме. Уваходзіць у склад Драчкаўскага сельсавета Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

Месціцца за 34 км ад горада і чыгуначнай станцыі Смалявічы (лінія Мінск — Орша), на аўтамабільнай дарозе Смілавічы — Грабёнка.

Гісторыя

Вялікае Княства Літоўскае

Упершыню Ляды ўпамінаюцца ў XVIII ст. як мястэчка Менскага павета Менскага ваяводства. Яны былі ва ўладанні Сангушкаў, з 1791 года — Манюшкаў[2]. У 1731 годзе кароль і вялікі князь Аўгуст Моцны надаў мястэчку прывілей на 2 рэгулярныя кірмашы штогод.

Паводле падання, яшчэ ў XVII ст. тутэйшаму селяніну з’явілася Багародзіца і паказала месца ўзвядзення царквы. У 1732 годзе жонка ваяводы менскага Крыштафа Станіслава Завішы Тэрэза з Тышкевічаў перадала ёй копію цудоўнага абраза Маці Божай Жыровіцкай. Неўзабаве замест спарахнелай Завішы фундавалі новую царкву, пры якой заснавалі кляштар базыльян. У 1792 годзе пачалося ўзвядзенне мураванага будынка, завершанае ў 1794 годзе.

Пад уладай Расійскай імперыі

У выніку другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793 год) Ляды апынуліся ў складзе Расійскай імперыі, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні. У пачачатку XIX ст. пры манастыры з’явілася багадзельня, а ў 1809 годзе з ініцыятывы настаяцеля, іераманаха Мялеція Сержбутоўскага адкрылася чатырохкласная духоўна-свецкая школа, у якой выхоўваліся і навучаліся дзеці розных станаў. Яе куратарам быў доктар права Казімір Манюшка. У 1834 годзе на базе школы створана духоўная семінарыя[3] (дзейнічала да 1848 года). З ліквідацыяй Грэка-Каталіцкай Царквы ў Расійскай імперыі ў 1839 годзе манастыр перайшоў да Маскоўскага патрыярхату. Паводле вынікаў перапісу 1897 года, у вёсцы было 12 двароў. У 1914 годзе адкрылася народнае вучылішча. Станам на 1917 год — 20 двароў.

Найноўшы час

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай Ляды абвяшчаліся часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яны ўвайшлі ў склад Беларускай ССР.

На 1 красавіка 1996 года ў Лядах было 48 двароў. У 2000-я гады тутэйшая царква, помнік архітэктуры барока, пацярпела ад надбудовы купала-цыбуліны.

Насельніцтва

Эканоміка

Малочная ферма.

Славутасці

Царква, 2021 г.

Страчаная спадчына

Вядомыя асобы

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Ляды́
  2. Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Смалявіцкага раёна і г. Жодзіна. — Мн.: БЕЛТА, 2000.
  3. Канстанцін Антановіч. Мецэнаты з роду Завішаў // «Культура» № 4 (976), 2228 студзеня 2011.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Драчкаўскі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мястэчкі Менскага ваяводства
Катэгорыя·Населеныя пункты Смалявіцкага раёна
Катэгорыя·Малыя Ляды