Смалявіцкае благачынне, Смалявіцкая благачынная акруга — акруга ў Барысаўскай епархіі Беларускай праваслаўнай царквы. Аб’ядноўвае прыходы Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.
13 мая 2017 года на сходзе духавенства Смалявіцкага благачыння епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін абвясціў указ пра падзел Смалявіцкай благачыннай акругі на два благачынні — Жодзінскае і Смалявіцкае[1].