wd wp Пошук:

Барух Бенасераф

Барух Бенасераф (англ.: Baruj Benacerraf, 29 кастрычніка 1920, г.Каракас, Венесуэла — 2 жніўня 2011, Бостан, ЗША) — амерыканскі генетык, мікрабіёлаг і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Ж.Дасэ і Дж. Д.Снелам за адкрыццё галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці, групы генаў, якія адказваюць за распазнанне чужародных рэчываў і развіццё імуннага адказу.

Біяграфія

Барух Бенасераф нарадзіўся 29 кастрычніка 1920 года ў Каракасе ў забяспечанай сефардскай яўрэйскай сям’і. Яго бацька паходзіў з Марока (Тэтуан) і атрымаў французскую адукацыю ў Алжыры, дзе і ажаніўся. Сям’я пераехала ў Парыж, калі Баруху споўнілася 5 гадоў. Тут яны заставаліся да Другой сусветнай вайны, але ў 1939 годзе вярнуліся ў Венесуэлу.

Скончыў медыцынскі каледж штата Вірджынія. Стаўшы ўрачом, Бенасераф з 1946 года служыў 2 гады вайсковым урачом у частцы, раскватараванай у Нансі (Францыя). Пасля арміі вырашыў заняцца навуковай дзейнасцю, у прыватнасці яго цікавіла імуналогія і ў асаблівасці гіперадчувальнасць, таму што ён сам пакутаваў на астму.

З 1948 года ў Калумбійскім, з 1956 года ў Нью-Ёркскім універсітэтах, з 1968 года ў Нацыянальным інстытуце аховы здароўя, адначасова з 1970 года прафесар Гарвардскай медыцынскай школы. З 1980 года прэзідэнт Міжнароднага саюза імуналагічных таварыстваў.

Аўтар навуковых прац па генетычным кантролі імуналагічных рэакцый арганізма.

Член Нацыянальнай АН ЗША, Амерыканскай акадэміі навук і мастацтва.

У 1990 годзе быў узнагароджаны Нацыянальным медалём навукі ЗША.

Яго аўтабіяграфія была апублікавана ў 1998 годзе[8]. Бенасераф памёр 2 жніўня 2011 года ў Jamaica Plain, штат Масачусетс, ад пнеўманіі. Яго жонка, Анет, памёрла ў тым жа годзе 3 чэрвеня.

Сям’я

Зноскі

  1. Baruj Benacerraf // Brockhaus Enzyklopädie
  2. Baruj Benacerraf // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  3. 1 2 Baruj Benacerraf, Univ.Prof. Dr.Венскі ўніверсітэт.
  4. Baruj Benacerraf, Nobel Winner in Medicine, Dies at 90 / D. BaquetManhattan, NYC: The New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2011. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 22 лістапада 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. (unspecified title) Праверана 3 ліпеня 2019.
  7. https://twas.org/directory/benacerraf-baruj
  8. Baruj Benacerraf (1998). From Caracas to Stockholm: a life in medical science. Prometheus Books. ISBN 978-1-57392-227-2. OCLC 39093634.
  9. Baruj Benacerraf
  10. Beryl Rica Benacerraf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (19):
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з ЗША
Памерлі ў 2011 годзе
Нарадзіліся 29 кастрычніка
Памерлі ў Бостане
Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Выкладчыкі Гарвардскага ўніверсітэта
Выкладчыкі Нью-Ёркскага ўніверсітэта
Нарадзіліся ў Каракасе
Ганаровыя дактары Гарвардскага ўніверсітэта
Памерлі 2 жніўня
Вучоныя паводле алфавіта
Нарадзіліся ў 1920 годзе
Узнагароджаныя Нацыянальным медалём навукі ЗША
Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Вікіпедыя:Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Асобы
Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне