wd wp Пошук:

Джордж Дэйвіс Снел

Джордж Дэйвіс Снел (англ.: George Davis Snell, 19 снежня 1903, Брэдфард, штат Масачусетс — 6 чэрвеня 1996, Бар Харбар, штат Мэн) — амерыканскі генетык і імунолаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 1980 годзе разам з Барухам Бенасерафам і Жанам Дасэ за адкрыцця, якія датычацца «генетычна дэтэрмінаваных структур на клетачнай паверхні, якія рэгулююць імуналагічныя рэакцыі».

Біяграфія

Скончыў Дартмут-каледж (1926). З 1926 года ў Гарвардскім, з 1933 года ў Вашынгтонскім універсітэтах, з 1935 года ў Джэксанаўскай лабараторыі.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні генетычных заканамернасцей сумяшчальнасці тканак.

Адкрыў генетычныя фактары, якія вызначаюць тканкавую сумяшчальнасць пры трансплантацыі. Яго працы на мышах прывялі неўзабаве да адкрыцця галоўнага комплексу гістасумяшчальнасці ў чалавека, што стала асновай падбору донараў для паспяховай трансплантацыі тканак і органаў.

Член Нацыянальнай АН ЗША (1970), член Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук (1952).

У 1988 годзе ён напісаў кнігу Search for a Rational Ethic пра прыроду этыкі і правілы, па якіх мы жывем. Яна ўключае ў сябе эвалюцыю на аснове этыкі, якая заснавана на біялагічных рэаліях, якія ён лічыць прыдатнымі для кожнага чалавека.

Снел памёр у Бар Харбары, штат Мэн, 6 чэрвеня 1996 года.

Узнагароды

Зноскі

  1. 1 2 George Davis Snell // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 George D. Snell // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 https://www.nytimes.com/1996/06/08/us/george-davis-snell-92-dies-won-nobel-for-genetics-work.html
  4. 1 2 NNDB — 2002.
  5. http://www.nasonline.org/publications/biographical-memoirs/memoir-pdfs/snell-george.pdf

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты міжнароднай прэміі Гайрднера
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Памерлі ў Мэне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Імунолагі ЗША
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Памерлі ў 1996 годзе
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Члены Амерыканскага філасофскага таварыства
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся 19 снежня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Дартмуцкага каледжа
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па медыцыне
Катэгорыя·Члены Французскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Памерлі 6 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Генетыкі ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Гарварда
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Масачусетсе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне