wd wp Пошук:

Альфрэд Дрэйфус

Альфрэд Дрэйфус (фр.: Alfred Dreyfus; 9 кастрычніка 1859, Мюлуз, Эльзас — 12 ліпеня 1935, Парыж) — французскі афіцэр, яўрэй паводле паходжання, герой знакамітага працэсу (справа Дрэйфуса), які меў велізарнае палітычнае значэнне.

Вучыўся ў Парыжы ў Ваеннай і потым Вышэйшай Політэхнічнай школе; служыў у артылерыі і даслужыўся да чыну капітана; у 1893 годзе быў прылічаны да Генеральнага штаба. Ён адрозніваўся працавітасцю, выканаўчасцю, вялікай рэўнасцю да службы, строгасцю да сябе і іншых, але, разам з тым, сухім характарам, таму не карыстаўся сімпатыяй таварышаў.

У 1894 годзе ў Генштабе быў выяўлены дакумент з пералікам сакрэтных папер, перададзеных германскаму аташэ ў Парыжы. У напісанні запіскі (а, значыць, у перадачы сакрэту верагоднаму праціўніку) быў абвінавачаны Дрэйфус (па почырку); у снежні 1894 года суд прысудзіў яго да пажыццёвага зняволення, і капітан быў публічна зневажальна разжалаваны і адпраўлены ў турму ў французскай Гвіяне на Чортаў востраў. Сваёй віны ён не прызнаў. Неўзабаве ў многіх узніклі сумневы ў неабвержнасці доказаў; былі названы іншыя падазраваныя.

У 1895 годзе справу пачалі пераглядаць. У 1898 годзе ў падтрымку Дрэйфуса выступіў Эміль Заля, апублікаваўшы артыкул «Я абвінавачваю». У ім пісьменнік абвінаваціў французскі ўрад у антысемітызме і супрацьзаконным заключэнні ў турму Дрэйфуса. Заля ўказваў на прадузятасць ваеннага суда і на поўную адсутнасць рэальных доказаў. Выкладзены цудоўнай французскай мовай, падрабязны, лагічны, старанна прадуманы і знішчальна аргументаваны артыкул быў заснаваны на матэрыялах, прадстаўленых пісьменніку начальнікам французскай контрразведкі палкоўнікам Пікарам[en], перакананым у невінаватасці Дрэйфуса. Сам зняволены нічога пра гэта не ведаў да 1899 года, калі справу сталі слухаць у касацыйным судзе. Прысуд яго быў скарочаны да 10 гадоў, а ў 1900 годзе прэзідэнт Эміль Лубэ яго памілаваў, і Дрэйфус выйшаў на свабоду.

У 1906 годзе суд цалкам апраўдаў Дрэйфуса. Ён быў адноўлены на службе і павышаны ў званні да маёра, але неўзабаве, з-за праблем са здароўем, набытых у зняволенні, выйшаў у адстаўку. Быўшы афіцэрам запасу Дрэйфус вярнуўся ў армію з пачаткам Першай сусветнай вайны, даслужыўся да падпалкоўніка і ў 1918 годзе быў узнагароджаны ордэнам Ганаровага легіёна.

Памёр у 1935 годзе і быў пахаваны з нацыянальнымі ўшанаваннямі.

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. Alfred Dreyfus // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Alfred Dreyfus // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Alfred Dreyfus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #118527460 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  6. LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Справа Дрэйфуса
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 кастрычніка
Катэгорыя·Гісторыя яўрэяў Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі Політэхнічнай школы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1935 годзе
Катэгорыя·Постаці іўдаізму
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 12 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мюлузе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Ваенныя Францыі
Катэгорыя·Адмена судовых рашэнняў
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Манпарнас
Катэгорыя·Мемуарысты Францыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Удзельнікі Першай сусветнай вайны
Катэгорыя·Постаці яўрэйскай гісторыі