wd wp Пошук:

Жак Мано

Жак Люсьен Мано (фр.: Jacques Lucien Monod; 9 лютага 1910, Парыж, Францыя — 31 мая 1976, Каны, Францыя) — французскі біяхімік і мікрабіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне у 1965 годзе (сумесна з Франсуа Жакобам і Андрэ Львофам) «за адкрыцці, якія тычацца генетычнага кантролю сінтэзу ферментаў і вірусаў».

Замежны член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1968)[5], Лонданскага каралеўскага таварыства (1968)[6].

Біяграфія

Нарадзіўся 9 лютага 1910 года ў Парыжы ў сям’і французскага мастака і амерыканкі з Мілуокі, ЗША. У 1917 годзе разам з сям’ёй пераехаў на поўдзень Францыі, дзе правёў большую частку свайго дзяцінства. Сваёй цікавасцю да біялогіі Жак быў шмат у чым абавязаны свайму бацьку, які быў вельмі эрудзіраваным чалавекам і шмат чытаў Дарвіна. Вучыўся ў Канскім ліцэі, у 1928 годзе паступіў на факультэт прыродазнаўчых навук у Парыжы, тады яшчэ не ўсведамляючы, што веды, якія даюцца там, адставалі па меншай меры на дваццаць гадоў ад сучаснай біялагічнай навукі. Тымі, хто дапамог яму ў гэты перыяд часу ў выбары правільнага напрамка і прышчапілі цікавасць да мікрабіялогіі і фізіялагічнай генетыкі, былі Жорж Тэсье, Андрэ Львоф, Барыс Эфрусі, Луі Рапкін.

У 1941 годзе атрымаў доктарскую ступень у натуральных навуках. Пасля перыяду выкладання на факультэце навук у 1934 годзе і ў Каліфарнійскім тэхналагічным інстытуце у 1936 годзе, Мано пераходзіць у Інстытут Пастэра, дзе ў той час вызвалілася пасада дырэктара лабараторыі на факультэце Андрэ Львофа. У 1954 годзе Мано становіцца дэканам факультэта клетачнай біяхіміі, а ў 1959 годзе прафесарам хіміі метабалізма ў Сарбоне. У 1967 годзе атрымлівае пасаду прафесара ў Калеж дэ Франс. У 1971 годзе Мано становіцца дырэктарам Пастэраўскага інстытута.

У 1938 годзе Мано ажаніўся з Адэт Бруль (фр.: Odette Bruhl). У іх нарадзілася двое сыноў-двайнят, Аліўе і Філіп.

Жак Мано памёр у 1976 годзе і быў пахаваны на могілках Гран-Жас (фр.: Grand Jas) ў Канах (на Блакітным Беразе).

Сям’я

Кнігі

Іншыя публікацыі

Зноскі

  1. 1 2 Jacques Monod // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Jacques Monod // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Fichier des personnes décédées Праверана 4 кастрычніка 2021.
  4. list of professors at Collège de France
  5. Jacques Monod (англ.)
  6. Monod; Jacques Lucien Архівавана 19 кастрычніка 2021. (англ.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (27):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 31 мая
Катэгорыя·Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Біёлагі XX стагоддзя
Катэгорыя·Члены Леапальдзіны
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1910 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выкладчыкі Сарбоны
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 9 лютага
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім медалём Супраціўлення
Катэгорыя·Пахаваныя на могілках Гран-Жас
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі
Катэгорыя·Узнагароджаныя французскім Ваенным крыжом 1939—1945
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Мікрабіёлагі Францыі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Парыжы
Катэгорыя·Члены Шведскай каралеўскай акадэміі навук
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Канах
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Замежныя члены Лонданскага каралеўскага таварыства
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па медыцыне