wd wp Пошук:

Клюкаўскі сельсавет

Клю́каўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Аршанскага раёна Віцебскай вобласці. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Клюкаўка.

Гісторыя

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Дзевінскі сельсавет у складзе Багушэўскага раёна Аршанскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Дзевіна. 24 верасня 1926 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Клюкаўка, сельсавет перайменаваны ў Клюкаўскі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Багушэўскім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года сельсавет у складзе Аршанскага раёна, з 12 лютага 1935 года — у складзе адноўленага Багушэўскага раёна БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. З 9 верасня 1946 года сельсавет у складзе Арэхаўскага раёна, з 17 снежня 1956 года — у складзе Багушэўскага раёна, з 20 студзеня 1960 года — у складзе Аршанскага раёна[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана частка скасаванага Стайкаўскага сельсавета (3 населеныя пункты: вёскі Сармацк, Слабада і Чарняўскія)[2]. 10 кастрычніка 2013 года сельсавет скасаваны, яго тэрыторыя далучана да Высокаўскага (7 населеных пунктаў: вёскі Дзевіна, Замасточча, Іванькова, Клюкаўка, Сармацк, Сафіёўка і Сімахі), Арэхаўскага (4 населеныя пункты: вёскі Арашкі, Лісоўскія, Рамальдава, Старына) і Межаўскага (2 населеныя пункты: вёскі Слабада і Чарняўскія) сельсаветаў[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 543 чалавекі[4], з іх 94,1 % — беларусы, 4,6 % — рускія[5].

Склад

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 13 населеных пунктаў.

Зноскі

  1. БАГУШЭЎСК (НАРЫС ГІСТОРЫІ, ЭКАНОМІКІ І КУЛЬТУРЫ) (руск.)
  2. Решение Витебского областного Совета депутатов от 8 апреля 2004 г. № 55 Об изменении административно-территориального устройства районов Витебской области Архівавана 5 кастрычніка 2021.
  3. Решение Витебского областного Совета депутатов от 10 октября 2013 г. № 292 Об изменении административно-территориального устройства некоторых районов Витебской области Архівавана 17 ліпеня 2021.
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Віцебскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Багушэўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Аршанскага раёна
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 2013 годзе
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Арэхаўскага раёна