wd wp Пошук:

Сэрвацы Бярновіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бярновіч. Сэрвацы Станіслаў Антон Бярновіч (14 мая 1784, Бабоўня — каля 1835) — дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія

Паходзіў са шляхецкага роду Бярновічаў уласнага герба «Бярновіч». Нарадзіўся ў сям’і Міхала Бярновіча[1] і Кацярыны Юзафаўны з Валовічаў[2].

Старшыня мінскага галоўнага і памежнага судоў, старшыня галоўных судоў Мінскай губерні, слуцкі павятовы маршалак (1808—1811). Уладальнік маёнткаў Бабоўня, Грозава, Рымашы Слуцкага павета[1].

Узнагароды

Кавалер ордэна Св. Ганны (1817)[1].

Сям’я

Ажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Аляксандрай з Абуховічаў са Слуцкага павета[2]. Меў сыноў Мечыслава Лук’яна[1], які быў жанаты з В. Шэмеш[2], і Уладзіслава Аляксандра Генрыха[1], які быў жанаты з М. Зубко[2].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 Л. А. Акаловіч. Бярновічы // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1994. — 537 с., [8] к.: іл. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
  2. 1 2 3 4 Швед, В. В. Бярновіч Сэрвацы Міхайлавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1784 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Святой Ганны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Павятовыя маршалкі слуцкія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1835 годзе
Катэгорыя·Бярновічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з аўтарам
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
Катэгорыя·Нарадзіліся 14 мая