wd wp Пошук:

Бабаўнянскі сельсавет

Бабаўня́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Капыльскага раёна Мінскай вобласці Беларусі. Цэнтр — вёска Бабоўня.

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Капыльскага раёна Слуцкай акругі БССР. З 9 чэрвеня 1927 года ў складзе Мінскай акругі. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Капыльскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў складзе Слуцкай акругі. Пасля ўвядзення абласнога падзелу 20 лютага 1938 года ў Капыльскім раёне Мінскай вобласці. З 20 верасня 1944 года па 8 студзеня 1954 года ў складзе Бабруйскай вобласці. 24 мая 1960 года ў склад Пацейкаўскага сельсавета пералічаны 4 населеныя пункты (Бабавенька, Дарагавіца, Печураны і Ржаўка), адначасова ў склад сельсавета са скасаванага Старакапыльскага сельсавета перададзена вёска Думічы[1]. 8 чэрвеня 1963 года да сельсавета далучана частка скасаванага Пясочанскага сельсавета (5 населеных пунктаў: Выгода, Заруднае, Калюга, імя Леніна і Навасёлкі), таксама ў склад сельсавета з Слабада-Кучынскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (Аборкі, Красны Май, Кунцаўшчына, Леткаўшчына і Руднічкі)[2]. 30 сакавіка 2016 года ў склад сельсавета з Слабада-Кучынскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (аграгарадок Пясочнае, вёскі Вялешына 1, Калінаўка 2, Лугавая, Шамы, пасёлкі Ганчароўка і Малінаўка)[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1787 чалавек[4], з іх 96,7 % — беларусы, 2,2 % — рускія[5].

Зноскі

  1. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 24 мая 1960 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1960, № 16.
  2. Рашэнне выканкома Мінскага абласнога (сельскага) Савета дэпутатаў працоўных ад 8 чэрвеня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 23 (1023).
  3. Решение Минского областного Совета депутатов от 30 марта 2016 г. № 129 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Минской области
  4. Насельніцтва населеных пунктаў Мінскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года (руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Бабаўнянскі сельсавет
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1924 годзе