У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Бярновіч. Юзаф Канстанцін Бярновіч (14 ліпеня 1788, Бабоўня — пасля 1835) — ваенны дзеяч.
Паходзіў са шляхецкага роду Бярновічаў герба «Бярновіч». Нарадзіўся ў сям’і сын Міхала Бярновіча.
Капітан коннага палка (1814), з 1816 года ў адстаўцы. Уладальнік маёнтка Навасады Мінскага павета.
Аажаніўся са шляхцянкай-каталічкай Тэрэзай з Вайніловічаў са Слуцкага павета. Меў сыноў Сабяслава Мікалая Федара Вікенція і Марціна Ананія Яраслава.