wd wp Пошук:

Апостальскі палац

Від на Апостальскі палац з плошчы Св. Пятра

Апостальскі Палац, таксама званы Папскі Палац ці Ватыканскі Палац, — афіцыйная рэзідэнцыя Папы Рымскага ў Ватыкане.

У комплекс будынкаў Апостальскага палаца ўваходзяць Папскія Апартаменты, урадавыя ўстановы Рымска-каталіцкай царквы, некалькі капліц, Ватыканскія музеі і Бібліятэка Ватыкана. Залы для аўдыенцый размяшчаюцца на 3 паверсе палаца, сярод іх Кліменцінская зала, Зала кансісторый, Вялікая і Малая тронныя залы, папская бібліятэка (кабінет Папы і памяшканне для прыватных аўдыенцый). На чацвёртым паверсе знаходзяцца памяшканні папскага сакратарыята. У палацы больш за 1000 памяшканняў, якія маюць сусветную вядомасць дзякуючы найвялікшым творам мастацтва, якія знаходзяцца ў іх: Сіксцінская капэла і яе знакамітыя фрэскі столі, выкананыя Мікеланджэла (адноўленыя ў 19801990 гг.) і Станцы Рафаэля.

Іншая папская рэзідэнцыя знаходзіцца ў Латэранскім Палацы, а ў гарадку Кастэль Гандольфа размяшчаецца загарадная летняя рэзідэнцыя.

Да пераносу сталіцы Італіі ў Рым у 1871 г. летняй рэзідэнцыяй Папы служыў Квірынальскі палац.

Гл. таксама

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Афіцыйныя рэзідэнцыі кіраўнікоў дзяржавы
Катэгорыя·Музеі Ватыкана
Катэгорыя·Палацы Рыма
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Ватыкан