wd wp Пошук:

Плацін

Плацін (205, Лікопаль, Егіпет, Рымская імперыя270, двор каля Мінтурнаў): старажытнагрэчаскі філосаф-платонік.

Выкладаў філасофію ў Рыме (з 244). Найбольшую вядомасць атрымаў як заснавальнік школы неаплатанізму і аўтар шматлікіх тэкстаў. Яго галоўны твор, «Энеады» («дзявяткі»), быў выдадзены вучнем Парфірыем пасля смерці Плаціна. Адзначаецца, што Плацін быў чалавекам сціплым і часта казаў: «Новага нічога няма, усё ўжо сказана Платонам»[3].

Выхоўваўся ў Александрыі. Удзельнічаў у паходзе Гардзіяна III у Месапатамію. Меў шмат прыхільнікаў у колах арыстакратыі, а яго патронамі былі імператар Галіен і яго жонка Саланіна.

Плацін ніколі не пазіраваў мастакам[4]. Верагоднай выявай ёсць партрэт не-рымляніна аскетычнага віду, вядомы са шматлікіх копій. Гэты партрэт, як і іншы партрэт (аўтарства Картэрыя), мог быць зроблены пасля смерці Плаціна, з вусных апісанняў. Выява на рэльефе саркафагу, відаць, атаясамлецца з ім памылкова[3].

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118595164 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  2. Plotinus // Project Gutenberg — Project Gutenberg Literary Archive Foundation, 1971. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 1 2 Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
  4. Паводле паведамлення яго вучня Парфірыя. Хафнер Г. Выдающиеся портреты античности : 337 портретов в слове и образе / Пер. с нем. В. А. Сеферьянц. — М.: Прогресс, 1984. — 311 с.(руск.)
Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 205 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 270 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Егіпце
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Артыкулы пра асоб без альма-матар
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Лаціна