wd wp Пошук:

Парменід

Парменід з Элеі (грэч.: Παρμενίδης; каля 540 да н.э. або 520 да н.э. — каля 450 да н.э.) — старажытнагрэчаскі філосаф і палітычны дзеяч. Займаўся пытаннямі быцця і пазнання, падзяліў ісціну і суб’ектыўнае меркаванне.

Прадстаўнік элейскай школы. Аўтар філасофска-дыдактычнай паэмы «Аб прыродзе», якая складаецца з дзвюх частак: «Шлях ісціны» і «Шлях поглядаў» (захавалася каля 160 вершаў). Абгрунтаваў адрозненне паміж мысленнем і пачуццёвасцю, сфармуляваў ідэю тоеснасці быцця і мыслення. У сваім разуменні свету трымаўся думкі пра існаванне апошняй мяжы, усебаковай замкнёнасці быцця, якое прымае форму аднароднага шара з правільным цэнтрам унутры. Праўдзівае быццё лічыў адзіным, вечным, непадзельным, нязменным і нерухомым; непраўдзівае — рухомымі, дзялімымі рэчамі з пустотай паміж імі. Яго вучэнне пра размежаванне быцця і небыцця, ісціны і меркавання было накіравана супраць дыялектычных падыходаў да тлумачэння свету, якія назіраліся ў старажытнай філасофіі; гэта дае падставу лічыць Парменіда пачынальнікам метафізікі ў якасці пазнавальнай альтэрнатывы дыялектыкі. Паводле Парменіда, крыніцай праўдзівых ведаў аб свеце можа быць толькі розум; пачуцці прыводзяць да непраўдзівых і супярэчлівых меркаванняў (гэта ўносіла ў яго вучэнне элементы рацыяналізму). Сцвярджаў, што ў аснове светабудовы ляжыць супрацьстаянне двух пачаткаў: актыўнага — святла-агню і інертнага — цемры.

У ХХ ст. працы Парменіда даследаваліся экзістэнцыяльнай фенаменалогіяй (М. Хайдэгер) і англа-амерыканскай аналітычнай філасофіяй.

Зноскі

  1. Curd, Patricia (2011). A Presocratics Reader. Selected Fragments and Testimonia (2nd ed.) // (unspecified title)Кембрыдж: Hackett Publishing Company. — С. 53–63. — ISBN 978-1-60384305-8
  2. Die Fragmente der Vorsokratiker / пад рэд. (not translated to grc), (not translated to grc) — 1903.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Філосафы V стагоддзя да н.э.
Катэгорыя·Нарадзіліся ў правінцыі Салерна
Катэгорыя·Памерлі ў 470 годзе да н.э.
Катэгорыя·Філосафы Старажытнай Грэцыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы, чыя дата нараджэння не вызначана
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Элеаты